Парадак падпiсання службовых дакументаў кiраўнiцтвам Мiнiстэрства культуры

Порядок Министерства культуры Республики Беларусь от 14.03.1997г.
Парадак падпiсання службовых дакументаў кiраўнiцтвам Мiнiстэрства культуры

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


 ПАРАДАК ПАДПIСАННЯ СЛУЖБОВЫХ ДАКУМЕНТАЎ КIРАЎНIЦТВАМ
 МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ

 Зацверджана:  Мiнiстр  культуры  Рэспублiкi  Беларусь А.У.Сасноўскi
 14.03.1997

     У мэтах упарадкавання службовай перапiскi i  ў  адпаведнасцi  з
размеркаваннем абавязкаў  памiж  мiнiстрам  i  намеснiкамi  мiнiстра
культуры Рэспублiкi Беларусь устанавiць:

     1. Права   подпiсу   службовых   дакументаў,   якiя    афiцыйна
накiроўваюцца Прэзiдэнту,  Адмiнiстрацыi  Прэзiдэнта,  Нацыянальнаму
Сходу i Савету Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь,  мае  толькi  мiнiстр
культуры, а ў яго адсутнасць толькi першы намеснiк мiнiстра.

     2. Дакументы,  якiя  носяць  мiждзяржаўны характар (пагадненнi,
пратаколы, перапiска з Мiнiстэрствам замежных  спраў,  пасольствамi,
замежнымi краiнамi),     рыхтуюцца     зацiкаўленымi    структурнымi
падраздзяленнямi мiнiстэрства  сумесна  з  упраўленнем   мiжнародных
сувязей, вiзуюцца  юрыстам  i  падпiсваюцца  мiнiстрам,  цi  па  яго
даручэнню намеснiкам мiнiстра, цi начальнiкам упраўлення мiжнародных
сувязей.

     3. Нарматыўна-прававыя дакументы (загад, распараджэннi, рашэннi
калегii, статуты,  кантракты i iнш.)  вiзуюцца  начальнiкам  аддзела
юрыдычнай i  кадравай  работы  i намеснiкам мiнiстра па накiрунках i
падпiсваюцца мiнiстрам.

     4. Дагаворы,  сацыяльна-творчыя  заказы  на  выкананне   работ,
фiнансаванне якiх  праводзiцца  з цэнтралiзаваных сродкаў,  перад iх
зацвярджэннем у  мiнiстра  абавязкова  вiзуюцца  першым   намеснiкам
мiнiстра.

     5. Дакументы ўнутранага службовага характару (запiскi, даведкi,
iнфармацыi, справаздачы)  супрацоўнiкаў  апарату  на  iмя   мiнiстра
культуры папярэдне ўзгадняюцца (вiзуюцца) з начальнiкам структурнага
падраздзялення i намеснiкам мiнiстра - па накiрунках.

     6. Усе службовыя дакументы падаюцца  на  подпiс  мiнiстру  праз
памочнiка мiнiстра.




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок