Аб зацвярджэннi iнструкцый па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь

Приказ Министерства образования Республики Беларусь №211 от 22.04.1997г.
Аб зацвярджэннi iнструкцый па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     22 красавiка 1997 г. № 211

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫЙ ПА ПРАВЯДЗЕННI АТЭСТАЦЫI I 
 АКРЭДЫТАЦЫI НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     У адпаведнасцi з "Тыпавым палажэннем аб атэстацыi i акрэдытацыi
навучальных   устаноў   Рэспублiкi  Беларусь,  зацверджаным  загадам
Мiнiстэрства адукацыi ад 9 студзеня 1997 г.  № 4 i зарэгiстраваным у
Рэестры   дзяржаўнай  рэгiстрацыi  Мiнiстэрства  юстыцыi  Рэспублiкi
Беларусь 12.04.1997 № 1772/12, загадваю:
     1. Зацвердзiць прыкладаемыя iнструкцыi па правядзеннi атэстацыi
i акрэдытацыi:
     - дашкольных устаноў;
     - агульнаадукацыйных навучальных устаноў (усiх тыпаў);
     - прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў;
     - сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў;
     - вышэйшых навучальных устаноў.
     2. Дзяржаўнай  iнспекцыi   навучальных   устаноў   Мiнiстэрства
адукацыi  (Канановiч  У.Я.)  прадставiць на дзяржаўную рэгiстрацыю ў
Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь вышэйназваныя iнструкцыi.
     3. Дзяржаўнай   iнспекцыi   навучальных   устаноў  Мiнiстэрства
адукацыi,    мiнiстэрствам,     дзяржаўным     камiтэтам,     другiм
рэспублiканскiм  органам  дзяржаўнага  кiравання,  у падпарадкаваннi
якiх  знаходзяцца   навучальныя   ўстановы,   упраўленням   адукацыi
аблвыканкамаў      i      Мiнгарвыканкама,     аддзелам     адукацыi
рай(гар)выканкамаў прыняць да кiраўнiцтва названыя iнструкцыi.
     4. Iнструкцыi   i   метадычныя   рэкамендацыi   па  правядзеннi
атэстацыi i акрэдытацыi  навучальных  устаноў  Рэспублiкi  Беларусь,
зацверджаныя загадам ад 4 жнiўня 1994 г.  № 227,  лiчыць страцiўшымi
сiлу (рэгiстрацыйны № 549/12,  551/12,  553/12, 552/12, 554/12 ад 26
верасня 1994 г.).

 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок