Парадак устанаўлення надбавак асобным вядучым майстрам мастацтваў Рэспублiкi Беларусь

Порядок Министерства культуры Республики Беларусь от 30.06.1997г.
Парадак устанаўлення надбавак асобным вядучым майстрам мастацтваў Рэспублiкi Беларусь

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


 ПАРАДАК УСТАНАЎЛЕННЯ НАДБАВАК АСОБНЫМ ВЯДУЧЫМ МАЙСТРАМ
 МАСТАЦТВАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Зацверджана: Мiнiстр  культуры  Рэспублiкi  Беларусь  А.У.Сасноўскi
 30.07.1997
 Узгоднена: Мiнiстр  працы  Рэспублiкi  Беларусь  I.А.Лях;  намеснiк
 Мiнiстра фiнансаў Рэспублiкi Беларусь А.I.Сверж

     Надбаўкi да   службовых   акладаў   устанаўлiваюцца   ў   мэтах
сацыяльнай  падтрымкi  i  павышэння  матэрыяльнай  зацiкаўленасцi  ў
вынiках працы  асобных  вядучых  майстроў  тэатральнага,  музычнага,
выяўленчага, харэаграфiчнага i кiнавiдэамастацтва краiны, якiя маюць
ганаровыя званнi,  дзяржаўныя,  мiжнародныя ўзнагароды цi з'яўляюцца
лаурэатамi  конкурсаў  i  фестываляў.  Надбаўкi  ўстанаўлiваюцца  за
высокiя творчыя  дасягненнi,  шматгадовы  плённы  ўклад  у  развiццё
нацыянальнага мастацтва рэспублiкi.
     Памер  надбавак  ад  50  да  100  працэнтаў  службовых акладаў,
разлiчаных   у   адпаведнасцi   з   устаноўленай  Саветам  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь тарыфнай стаўкай першага разраду i каэфiцыентамi
Адзiнай  тарыфнай  сеткi  ўстанаўлiваецца  загадам Мiнiстра культуры
Рэспублiкi  Беларусь  на  падставе  рашэння калегii мiнiстэрства  па
прадстаўленню     прадпрыемстваў,    арганiзацый    рэспублiканскага
падпарадкавання,   упраўленняў   культуры   аблвыканкамаў,  Мiнскага
гарвыканкама, галiновых аддзелаў i ўпраўленняў Мiнiстэрства культуры
ў межах фонду аплаты працы творчых калектываў.
     Надбаўкi  ўстанаўлiваюцца тэрмiнам да аднаго года. Датэрмiновае
пазбаўленне  ад  выплаты  надбавак  цi  падоўжанне  тэрмiну выплаты,
вырашаецца  на  падставе  хадайнiцтва  кiраўнiкоў творчых калектываў
згодна з вышэйвыкладзеным парадкам.
     Зацверджаны   парадак  устанаўлення  надбавак  асобным  вядучым
майстрам    мастацтваў    Рэспублiкi   Беларусь   распрапацаваны   ў
адпаведнасцi  з пастановай Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь ад
25 лютага 1997 г. N 17.




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок