Аб выдзяленнi Белкаапсаюзу сродкаў з рэспублiканскага бюджэту

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1285 от 14.08.1999г.
Аб выдзяленнi Белкаапсаюзу сродкаў з рэспублiканскага бюджэту

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 17.08.1999 №5/1455
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     14 жнiўня 1999 г. N 1285

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI БЕЛКААПСАЮЗУ СРОДКАЎ З РЭСПУБЛIКАНСКАГА 
 БЮДЖЭТУ
 
     У   мэтах   стварэння   эканамiчных   умоў  для  бесперабойнага
забеспячэння  прадпрыемствамi спажывецкай кааперацыi абслугоўваемага
iмi  насельнiцтва  неабходнымi  таварамi  Савет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь пастанаўляе:
     Выдзелiць у 1999 годзе Белкаапсаюзу са сродкаў,  прадугледжаных
у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне бюджэтных ссуд, дэпазiтаў,
паявых узносаў,  150 млрд.рублёў з тэрмiнам звароту да 1 кастрычнiка
2001  г.,  пачынаючы  зварот  з 1 лiпеня 2001 г.  штомесячна роўнымi
долямi з уплатай працэнтаў за карыстанне гэтымi  сродкамi  ў  памеры
палавiны  стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка,  для папаўнення
абарачальных сродкаў раённых спажывецкiх таварыстваў,  у  тым  лiку:
Баранавiцкага  -  11  млрд.рублёў,  Брэсцкага  i Кобрынскага - па 12
млрд.рублёў, Полацкага, Веткаўскага, Дзяржынскага i Нясвiжскага - па
4   млрд.рублёў,  Ушацкага  i  Стаўбцоўскага  -  па  1  млрд.рублёў,
Брагiнскага - 1,5 млрд.рублёў, Кармянскага, Чачэрскага, Барысаўскага
i   Краснапольскага   -   па  3  млрд.рублёў,  Нараўлянскага  -  6,5
млрд.рублёў,  Гродненскага,  Валожынскага  i  Мiнскага   -   па   10
млрд.рублёў,   Мастоўскага   -  6  млрд.рублёў,  Навагрудскага  -  9
млрд.рублёў,   Свiслацкага   -   5   млрд.рублёў,    Вiлейскага    i
Слаўгарадскага - па 2 млрд.рублёў, Маладзечанскага - 15 млрд.рублёў,
Пухавiцкага - 8 млрд.рублёў.
     Мiнiстэрству  фiнансаў  заключыць  з  Белкаапсаюзам  дагавор аб
умовах   выдачы  i  звароту  бюджэтных  сродкаў,  выдзяляемых  гэтай
пастановай.
     Белкапсаюзу  i  Мiнiстэрству  фiнансаў  забяспечыць кантроль за
мэтавым выкарыстаннем i своечасовым зваротам указаных сродкаў.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок