|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1620 от 23.10.2000г.
Аб правядзеннi перагавораў i падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кыргызскай Рэспублiкi аб ваенным i ваенна-тэхнiчным супрацоўнiцтве
Документ зарегистрирован в НРПА 24.10.2000 №5/4350
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 кастрычнiка 2000 г. № 1620
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ I ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КЫРГЫЗСКАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ ВАЕННЫМ I ВАЕННА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства абароны, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, iншымi
рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Кыргызскай Рэспублiкi аб ваенным i ваенна-тэхнiчным
супрацоўнiцтве.
Адобрыць праект названага Пагаднення ў якасцi асновы для
вядзення перагавораў (прыкладаецца) *).
Упаўнаважыць Мiнiстра абароны Чумакова Аляксандра Пятровича на
вядзенне перагавораў па праекту i падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi
Беларусь указанага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць пры неабходнасцi ў
ходзе перагавораў у дадзены праект змяненнi i дапаўненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|
|
|
CopyRight Kaznachey.com |
|
|