Аб правядзеннi перагавораў на праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Арменiя аб навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1523 от 04.10.2000г.
Аб правядзеннi перагавораў на праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Арменiя аб навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 09.10.2000 №5/4200
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    4 кастрычнiка 2000 г. № 1523

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ НА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ 
 УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI АРМЕНIЯ
 АБ НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Згадзiцца  з  прапановай  Дзяржаўнага  камiтэта  па  навуцы   i
тэхналогiях,    узгодненай    з   Мiнiстэрствам  замежных  спраў   i
Мiнiстэрствам   юстыцыi,  аб  правядзеннi  перагавораў  па   праекту
Пагаднення  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i Урадам Рэспублiкi
Арменiя аб навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве.
     Зацвердзiць  у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i Урадам Рэспублiкi
Арменiя аб навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве (прыкладаецца) *).
     Упаўнаважыць намеснiка Старшынi Дзяржаўнага камiтэта па  навуцы
i   тэхналогiях  Нядзiльку  Уладзiмiра  Iосiфавiча  на   правядзенне
перагавораў  па  праекту  ўказанага Пагаднення, дазволiўшы ў выпадку
неабходнасцi ўносiць у праект Пагаднення змяненнi i дапаўненнi, якiя
не маюць прынцыповага характару.
     
 ____________________________
     *) Не рассылаецца.
     
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок