Аб заключэннi шляхам абмену нотамi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб часовым прыпыненнi руху на аўтадарожным пункце пропуску Брузгi - Кузнiца Беластоцкая на беларуска-польскай дзяржаўнай гранiцы

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1189 от 02.08.2000г.
Аб заключэннi шляхам абмену нотамi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб часовым прыпыненнi руху на аўтадарожным пункце пропуску Брузгi - Кузнiца Беластоцкая на беларуска-польскай дзяржаўнай гранiцы

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 07.08.2000 №5/3762
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      2 жнiўня 2000 г. № 1189

 АБ ЗАКЛЮЧЭННI ШЛЯХАМ АБМЕНУ НОТАМI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА АБ ЧАСОВЫМ
 ПРЫПЫНЕННI РУХУ НА АЎТАДАРОЖНЫМ ПУНКЦЕ ПРОПУСКУ "БРУЗГI -
 КУЗНIЦА БЕЛАСТОЦКАЯ" НА БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ
 ГРАНIЦЫ
     
     У сувязi з прапановай Урада Рэспублiкi Польшча i ў адпаведнасцi
з палажэннямi артыкула 6 Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i  Урадам Рэспублiкi Польшча па пытаннях пагранiчных пераходаў ад 24
красавiка 1992 г. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць  прапанову  Дзяржаўнага  камiтэта  пагранiчных войскаў,
узгодненую   з  Мiнiстэрствам  замежных  спраў,  Дзяржаўным   мытным
камiтэтам,  Камiтэтам  па  аўтамабiльных  дарогах  пры  Мiнiстэрстве
транспарту  i  камунiкацый  i  Мiнiстэрствам  юстыцыi, аб заключэннi
шляхам  абмену  нотамi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Польшча аб часовым прыпыненнi руху на аўтадарожным
пункце пропуску "Брузгi - Кузнiца Беластоцкая" на беларуска-польскай
дзяржаўнай гранiцы з 1 жнiўня да 15 лiстапада 2000 г.
     Зацвердзiць    ноту  Мiнiстэрства  замежных  спраў   Рэспублiкi
Беларусь  Пасольству  Рэспублiкi  Польшча  ў  Рэспублiцы Беларусь аб
заключэннi  Пагаднення  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Польшча аб часовым прыпыненнi руху на аўтадарожным пункце
пропуску  "Брузгi  -  Кузнiца  Беластоцкая"  на   беларуска-польскай
дзяржаўнай гранiцы (прыкладаецца) *).
     Мiнiстэрству  замежных спраў ажыццявiць неабходныя працэдуры па
заключэнню названага Пагаднення шляхам абмену нотамi.
     Дзяржаўнаму  камiтэту  пагранiчных войскаў, Дзяржаўнаму мытнаму
камiтэту,   Мiнiстэрству  транспарту  i  камунiкацый,   Мiнiстэрству
замежных спраў, Гродзенскаму аблвыканкаму прыняць неабходныя меры па
пераразмеркаванню  патоку  асоб, транспартных сродкаў i тавараў праз
Дзяржаўную гранiцу Рэспублiкi Беларусь.

 _____________________________
     *) Не рассылаецца.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок