Аб правядзеннi перагавораў памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Злучаных Штатаў Амерыкi аб аб'ёме паставак беларускiх шклотканiн на амерыканскi рынак

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1731 от 04.11.1999г.
Аб правядзеннi перагавораў памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Злучаных Штатаў Амерыкi аб аб'ёме паставак беларускiх шклотканiн на амерыканскi рынак

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 08.11.1999 №5/1968
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     4 лiстапада 1999 г. N 1731

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI 
 БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ АМЕРЫКI АБ АБ'ЁМЕ 
 ПАСТАВАК БЕЛАРУСКIХ ШКЛОТКАНIН НА АМЕРЫКАНСКI РЫНАК

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Згадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў,  узгодненай
з Мiнiстэрствам юстыцыi i Беларускiм дзяржаўным канцэрнам па нафце i
хiмii, аб правядзеннi перагавораў памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам   Злучаных  Штатаў  Амерыкi  аб  ўзгадненнi  аб'ёму  паставак
беларускiх шклотканiн на амерыканскi рынак.
     Зацвердзiць  асноўныя  палажэннi пазiцыi Рэспублiкi Беларусь на
перагаворах  аб урэгуляваннi прэтэнзiй Урада Злучаных Штатаў Амерыкi
адносна   паставак   беларускiх   шклотканiн  на  амерыканскi  рынак
(дадаюцца) *) у якасцi асновы для перагавораў.
     Упаўнаважыць Надзвычайнага   i  Паўнамоцнага  Пасла  Рэспублiкi
Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкi Цапкалу В.В. на правядзенне гэтых
перагавораў  i  на падпiсанне па iх вынiках Мемарандуму памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i  Урадам  Злучаных  Штатаў  Амерыкi  аб  аб'ёме
паставак  беларускiх  шклотканiн  на амерыканскi рынак у выпадку яго
адпаведнасцi асноўным палажэнням беларускай пазiцыi.

 ____________________________
     *) Не рассылаюцца.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок