|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1922 от 10.12.1999г.
Аб выдзяленнi Брэсцкаму аблвыканкому бюджэтнай пазыкi
Документ зарегистрирован в НРПА 13.12.1999 №5/2191
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 снежня 1999 г. N 1922
АБ ВЫДЗЯЛЕННI БРЭСЦКАМУ АБЛВЫКАНКОМУ БЮДЖЭТНАЙ ПАЗЫКI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Мiнiстэрству фiнансаў:
выдзелiць у 1999 годзе Брэсцкаму аблвыканкому за кошт сродкаў,
прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на бюджэтныя пазыкi,
дэпазiты, паявыя ўзносы, беспрацэнтную пазыку ў памеры 200
млрд.рублёў з пагашэннем яе да 24 снежня 1999 г. для заканчэння
будаўнiцтва школы ў мiкрараёне Вулька-1 г.Брэста;
заключыць з Брэсцкiм аблвыканкомам дагавор аб парадку i ўмовах
выдачы i звароту названай пазыкi.
Мiнiстэрству фiнансаў i Брэсцкаму аблвыканкому забяспечыць
кантроль за мэтавым выкарыстаннем i своечасовым зваротам указанай
пазыкi.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
|
|
|
CopyRight Kaznachey.com |
|
|