|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1536 от 05.10.2000г.
Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Казахстан аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i iнфармацыi
Документ зарегистрирован в НРПА 11.10.2000 №5/4222
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
5 кастрычнiка 2000 г. № 1536
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI КАЗАХСТАН АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ
ДРУКУ I IНФАРМАЦЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па друку, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб
падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Казахстан аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i iнфармацыi.
Упаўнаважыць Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
Папкова Аляксандра Андрэевiча на падпiсанне названага Пагаднення.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|
|
|
CopyRight Kaznachey.com |
|
|