Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Румынii аб супрацоўнiцтве ў галiне ветэрынарыi

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1069 от 14.07.2000г.
Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Румынii аб супрацоўнiцтве ў галiне ветэрынарыi

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 24.07.2000 №5/3639
 
         ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       14 лiпеня 2000 г. № 1069

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ 
 УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РУМЫНII АБ 
 СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ВЕТЭРЫНАРЫI

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     
     1. Прыняць   прапанову   Мiнiстэрства   сельскай  гаспадаркi  i
харчавання,   узгодненую   з   Мiнiстэрствам   замежных   спраў    i
Мiнiстэрствам   юстыцыi,   аб  правядзеннi  перагавораў  па  праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам  Румынii  аб
супрацоўнiцтве ў галiне ветэрынарыi.
     
     2. Зацвердзiць   праект  Пагаднення  памiж  Урадам   Рэспублiкi
Беларусь  i  Урадам  Румынii  аб супрацоўнiцтве ў галiне ветэрынарыi
(прыкладаецца) *)   у   якасцi  асновы  для   вядзення  перагавораў,
прадугледжаных гэтай пастановай.
     Дазволiць  уносiць  у  праект  названага  Пагаднення змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
     
     3. Упаўнаважыць  начальнiка  Галоўнага ўпраўлення ветэрынарыi з
Дзяржаўнай  ветэрынарнай iнспекцыяй Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi
i харчавання Аксёнава Аляксандра Макаравiча на вядзенне ад iмя Урада
Рэспублiкi  Беларусь  перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам  Румынii  аб супрацоўнiцтве ў галiне
ветэрынарыi.

 ____________________________
     *) Не рассылаецца.
     
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок