|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь №785 от 31.05.2000г.
Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне кадастру, зямельных рэсурсаў, геадэзii i картаграфii
Документ зарегистрирован в НРПА 09.06.2000 №5/3317
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 мая 2000 г. N 785
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КАДАСТРУ, ЗЯМЕЛЬНЫХ РЭСУРСАЎ,
ГЕАДЭЗII I КАРТАГРАФII
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па зямельных рэсурсах,
геадэзii i картаграфii Рэспублiкi Беларусь, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне кадастру, зямельных рэсурсаў,
геадэзii i картаграфii.
Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне кадастру,
зямельных рэсурсаў, геадэзii i картаграфii (прыкладаецца) *) у
якасцi асновы для правядзення перагавораў.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта па зямельных
рэсурсах, геадэзii i картаграфii Кузняцова Георгiя Iванавiча на
правядзенне перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення, дазволiўшы
ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
Першы намеснiк
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ
|
|
|
CopyRight Kaznachey.com |
|
|