|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1266 от 15.08.2000г.
Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Федэратыўнай Рэспублiкi Бразiлiя аб супрацоўнiцтве ў галiне навукi i тэхналогiй
Документ зарегистрирован в НРПА 18.08.2000 №5/3845
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 жнiўня 2000 г. № 1266
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ФЕДЭРАТЫЎНАЙ
РЭСПУБЛIКI БРАЗIЛIЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ НАВУКI I
ТЭХНАЛОГIЙ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i
Мiнiстэрствам фiнансаў, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Федэратыўнай
Рэспублiкi Бразiлiя аб супрацоўнiцтве ў галiне навукi i тэхналогiй.
Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Федэратыўнай Рэспублiкi Бразiлiя аб супрацоўнiцтве ў галiне
навукi i тэхналогiй (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для вядзення
перагавораў.
Упаўнаважыць першага намеснiка Старшынi Дзяржаўнага камiтэта па
навуцы i тэхналогiях Байкова Уладзiмiра Пятровiча на правядзенне ад
iмя Урада Рэспублiкi Беларусь перагавораў па праекту названага
Пагаднення, дазволiўшы ўносiць пры неабходнасцi ў праект Пагаднення
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|
|
|
CopyRight Kaznachey.com |
|
|