|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1723 от 11.11.2000г.
Аб выдзяленнi грашовых сродкаў навукова-даследчаму iнстытуту пладаводства
Документ зарегистрирован в НРПА 13.11.2000 №5/4496
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 лiстапада 2000 г. № 1723
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАМУ
IНСТЫТУТУ ПЛАДАВОДСТВА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 2000 годзе Беларускаму навукова-даследчаму
iнстытуту пладаводства за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду
падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i
аграрнай навукi, прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на
неадкладныя патрэбы", 70 млн.рублёў на рэканструкцыю i капiтальны
рамонт будынкаў i памяшканняў iнстытута, а таксама на капiтальны
рамонт унутранай сiстэмы водазабеспячэння i каналiзацыi i
агульнабудаўнiчыя работы ў сувязi з правядзеннем Мiжнароднай
навуковай канферэнцыi "Пладаводства на рубяжы XXI веку".
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых
сродкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|
|
|
CopyRight Kaznachey.com |
|
|