Аб выдзяленнi Мiнiстэрству спорту i турызму сродкаў з рэспублiканскага бюджэту

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №478 от 07.04.2000г.
Аб выдзяленнi Мiнiстэрству спорту i турызму сродкаў з рэспублiканскага бюджэту

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 11.04.2000 №5/2934
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     7 красавiка 2000 г. N 478

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI МIНIСТЭРСТВУ СПОРТУ I ТУРЫЗМУ СРОДКАЎ З 
 РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ

     У мэтах   распрацоўкi   практычных    механiзмаў    прыцягнення
iнвестыцый   для   ўкаранення  ў  практыку  падрыхтоўкi  спартсменаў
высокага класу Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Выдзелiць у  першым  паўгоддзi  2000 года Мiнiстэрству спорту i
турызму для Навукова-даследчага iнстытута фiзiчнай культуры i спорту
са сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне
фундаментальных   даследаванняў,   навукова-тэхнiчных   праграм    i
праектаў,  44238,5  тыс.рублёў  для  распрацоўкi методыкi стымуляцыi
бiялагiчнай  актыўнасцi,  бiямеханiчнага  мадэлiравання   спартыўных
рухаў,  бiяхiмiчнага  i  гематалагiчнага  кантролю  ў  трэнiровачным
працэсе падрыхтоўкi нацыянальных каманд да Алiмпiйскiх гульняў  2000
года ў г.Сiднеi.
     Мiнiстэрству спорту i турызму, Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы i
тэхналогiях  забяспечыць  кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных
сродкаў.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок