|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1943 от 13.12.1999г.
Аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Адмiнiстрацыяй Варонежскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве
Документ зарегистрирован в НРПА 16.12.1999 №5/2226
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 снежня 1999 г. N 1943
АБ ЗАКЛЮЧЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I АДМIНIСТРАЦЫЯЙ ВАРОНЕЖСКАЙ ВОБЛАСЦI РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI
АБ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ, НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб заключэннi
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Адмiнiстрацыяй
Варонежскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб гандлёва-эканамiчным,
навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве.
Упаўнаважыць Паўнамоцнага прадстаўнiка Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь - Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Козiка
Л.П. на правядзенне перагавораў па заключэнню ўказанага Пагаднення.
Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Адмiнiстрацыяй Варонежскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб
гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве
(прыкладаецца) *) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
Дазволiць уносiць у выпадку неабходнасцi ў праект указанага
Пагаднення змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
|
|
|
CopyRight Kaznachey.com |
|
|