Аб выдзяленнi сродкаў з рэспублiканскага бюджэту

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №2025 от 29.12.1999г.
Аб выдзяленнi сродкаў з рэспублiканскага бюджэту

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 31.12.1999 №5/2301
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      29 снежня 1999 г. N 2025

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI СРОДКАЎ З РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

     1.  Паменшыць  у  1999  годзе на 49785,6 млн.рублёў Беларускаму
iнавацыйнаму фонду суму сродкаў на фiнансаванне  навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх    i   вопытна-тэхналагiчных   работ,   якiя
выконваюцца  па  iнавацыйных  праектах,  павялiчыўшы  на  гэту  суму
расходы  рэспублiканскага  бюджэту  на  фiнансаванне iншых напрамкаў
навуковай i навукова-тэхнiчнай дзейнасцi.

     2.  Выдзелiць  у  1999  годзе  са сродкаў, якiя прадугледжаны ў
рэспублiканскiм     бюджэце    на    фiнансаванне    фундаментальных
даследаванняў, навукова-тэхнiчных праграм i праектаў:
     Беларускаму дзяржаўнаму  унiверсiтэту  -  37069,5 млн.рублёў на
закупку камп'ютараў i вылiчальнай тэхнiкi;
     Дзяржаўнаму камiтэту   па   архiвах   i  справаводству  -  1000
млн.рублёў,    у    тым    лiку    500    млн.рублёў     Беларускаму
навукова-даследчаму iнстытуту  дакументазнаўства i архiўнай справы i
500 млн.рублёў Беларускаму  навукова-даследчаму  цэнтру  электроннай
дакументацыi  на  распрацоўку  i  вопытнае  выкарыстанне праграмнага
забеспячэння патрэб архiўнай галiны.

     3.  Мiнiстэрству  фiнансаў,  Дзяржаўнаму  камiтэту  па навуцы i
тэхналогiях  забяспечыць  кантроль  за  мэтавым вырыстаннем сродкаў,
выдзеленых дадзенай пастановай.
     
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок