|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь №945 от 23.06.2000г.
Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне папярэджання надзвычайных сiтуацый i лiквiдацыi iх наступстваў
Документ зарегистрирован в НРПА 30.06.2000 №5/3487
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 чэрвеня 2000 г. N 945
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ПАПЯРЭДЖАННЯ НАДЗВЫЧАЙНЫХ СIТУАЦЫЙ
I ЛIКВIДАЦЫI IХ НАСТУПСТВАЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў
галiне папярэджання надзвычайных сiтуацый i лiквiдацыi iх
наступстваў.
Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне папярэджання
надзвычайных сiтуацый i лiквiдацыi iх наступстваў (прыкладаецца) *)
як аснову для правядзення перагавораў.
_____________________________
*) Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра па надзвычайных сiтуацыях Астапава
Валерыя Пятровiча на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага
Пагаднення, дазволiўшы яму ўносiць пры неабходнасцi ў праект
Пагаднення змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|
|
|
CopyRight Kaznachey.com |
|
|