Аб узнагароджаннi С.М.Ушарэнкi i Л.I.Калядзенкi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1489 от 27.09.2000г.
Аб узнагароджаннi С.М.Ушарэнкi i Л.I.Калядзенкi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 02.10.2000 №5/4154
 
         ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     27 верасня 2000 г. № 1489

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI С.М.УШАРЭНКI I Л.I.КАЛЯДЗЕНКI ГАНАРОВАЙ 
 ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Узнагародзiць Ганаровай  граматай  Савета  Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
     Ушарэнку   Сяргея  Мiронавiча,  дырэктара   Навукова-даследчага
iнстытута  iмпульсных  працэсаў  з доследнай вытворчасцю Беларускага
дзяржаўнага  навукова-вытворчага  канцэрна  парашковай   металургii,
доктара  тэхнiчных  навук,  за  шматгадовую  плённую  працу,  вялiкi
асабiсты  ўклад у распрацоўку навуковых асноў i працэсаў iмпульснага
нагружэння металаў i сплаваў, стварэнне i прамысловае асваенне новых
iнструментальных кампазiцыйных матэрыялаў;
     Калядзенку    Леанiда  Iванавiча,  падрыўнiка  пятага   разраду
Навукова-даследчага   iнстытута  iмпульсных  працэсаў  з   доследнай
вытворчасцю  Беларускага  дзяржаўнага  навукова-вытворчага  канцэрна
парашковай  металургii, за шматгадовую добрасумленную працу, актыўны
ўдзел у стварэннi новых матэрыялаў на аснове парашковых кампазiцый i
ўкараненнi iх у прамысловасць рэспублiкi.
     
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок