|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь №339 от 15.03.2000г.
Аб прадастаўленнi Л.А.Кандратавай паўнамоцтваў на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Каралеўства Тайланд аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыне ннi да падаткаў на даходы i маёмасць
Документ зарегистрирован в НРПА 21.03.2000 №5/2782
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 сакавiка 2000 г. N 339
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI Л.А.КАНДРАТАВАЙ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА
ПРАВЯДЗЕННЕ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КАРАЛЕЎСТВА ТАЙЛАНД АБ
ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI
ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА
ДАХОДЫ I МАЁМАСЦЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Упаўнаважыць намеснiка Старшынi Дзяржаўнага падатковага
камiтэта Кандратаву Ларысу Аляксандраўну на правядзенне перагавораў
па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Каралеўства Тайланд аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць i даручыць ёй фармiраванне беларускай дэлегацыi.
2. Прызнаць страцiўшай сiлу частку першую пункта 2 пастановы
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 мая 1997 г. N 505 "Аб
заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Каралеўства Тайланд аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць".
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|
|
|
CopyRight Kaznachey.com |
|
|