Аб зацвярджэннi Статута рэдакцыi часопiса Беларуская думка

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №329 от 01.06.1992г.
Аб зацвярджэннi Статута рэдакцыi часопiса Беларуская думка

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции



                Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

 1 чэрвеня 1992 г. N 329                              г.Мiнск


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI СТАТУТА РЭДАКЦЫI
 ЧАСОПIСА "БЕЛАРУСКАЯ ДУМКА"

===

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Зацвердзiць  прыкладзены Статут  рэдакцыi часопiса  "Беларуская
думка".


 Старшыня Савета Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь                                 В.Кебiч

 Кiраўнiк Спраў Савета
 Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь                       М.Каўко


                                     ЗАЦВЕРДЖАНЫ
                                     пастановай Савета Мiнiстраў
                                     Рэспублiкi Беларусь
                                     ад 1 чэрвеня 1992 г. N 329


 Прыняты
 агульным сходам працоўнага
 калектыву рэдакцыi часопiса
 "Беларуская думка"
 5 сакавiка 1992 г.
 пратакол N 7


 СТАТУТ
 рэдакцыi часопiса "Беларуская думка"

                       I. Агульныя палажэннi

     1.   Часопiс  "Беларуская   думка"  -   навукова-тэарэтычнае  i
грамадска-публiцыстычнае  выданне. Выходзiць  адзiн раз  у месяц  на
беларускай i рускай мовах.

     2. Заснавальнiк часопiса - Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

     3.  У сваёй  дзейнасцi рэдакцыя  часопiса кiруецца Канстытуцыяй
Рэспублiкi   Беларусь,   iншымi   актамi   заканадаўства  Рэспублiкi
Беларусь, а таксама гэтым Статутам.

     4.  Рэдакцыя  з'яўляецца  юрыдычнай   асобай,  мае  рахунак  ва
ўстановах банкаў,  у тым лiку  iнвалютны, гербавую пячатку,  штампы,
бланкi са сваiм найменнем.

     5.  Статут  прымаецца   агульным  сходам  працоўнага  калектыву
рэдакцыi i зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
     Статут  рэгулюе адносiны  заснавальнiка, галоўнага  рэдактара i
калектыву рэдакцыi, вызначае iх паўнамоцтвы.
     Вытворчыя,   маёмасныя  i   фiнансавыя  адносiны  заснавальнiка
часопiса,   рэдакцыi   i   выдаўца   будуюцца   на  аснове  дзеючага
заканадаўства i дагавора.

     6.  Месцазнаходжанне  рэдакцыi   -  220041,  г.Мiнск,  праспект
Францыска Скарыны, 79.

         II. Задачы i принцыпы дзейнасцi рэдакцыi часопiса

     7. Галоўнымi задачамi  рэдакцыi часопiса з'яўляецца паглыбленае
асвятленне пытанняў умацавання  дзяржаўнага суверэнiтэту, актуальных
праблем  эканамiчнай,  фiласофскай,  гiстарычнай  i  беларусазнаўчай
думкi,  навукi i  народной адукацыi,  праграм пераходу  да рынку,  а
таксама адраджэнне нацыянальной культуры.

     8.      Рэдакцыя      мае      права      весцi     выдавецкую,
раэкламна-iнфармацыйную,  знешнеэканамiчную i  iншыя вiды вытворчай,
камерцыйнай   i   фiнансавай   дзейнасцi,   не  забароненыя  дзеючым
заканадаўствам, устанаўлiваць  творчыя i iншыя  кантакты з замежнымi
выданнямi.
     Сваю  вытворча-гаспадарчую дзейнасць  рэдакцыя вядзе  на ўмовах
эканамiчнай самастойнасцi i гаспадарчага разлiку.
     Заснавальнiк    часопiса     ажыццяўляе   матэрыяльна-тэхнiчнае
забеспячэнне выдання,  выдзяляе на ўзаемавыгадных  умовах неабходныя
для дзейнасцi рэдакцыi сродкi.

     9. Рэдакцыя часопiса дзейнiчае самастойна пры выбары тэматыкi i
форм   падачы   матэрыялаў,   забяспечвае   належны   лiтаратурны  i
грамадска-палiтычны ўзровень выдання.

     10.  Рэдакция,  зыходячы  з   фонду  аплаты  працы  работнiкаў,
самастойна вызначае  структуру i штаты  рэдакцыi, аклады работнiкаў,
але не нiжэй мiнiмума, устаноўленага заканадаўствам.

                    III. Кiраўнiцтва рэдакцыяй

     11.  Работай  рэдакцыi  i  рэдакцыйнай  калегii  кiруе  галоўны
рэдактар, якi назначаецца на пасаду  i вызваляецца ад пасады Саветам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

     12. Голоўны рэдактар:
     назначае  на  пасаду  i  вызваляе  ад  пасады сваiх намеснiкаў,
адказнага сакратара, iншых работнiкаў рэдакцыi;
     прадстаўляе  часопiс  у  адносiнах  з заснавальнiкам, выдаўцом,
аўтарамi,   дзяржаўнымi   органамi,   грамадскiмi   аб'яднаннямi   i
грамадзянамi, а таксама ў судзе;
     ажыццяўляе камплектаванне  штату рэдакцыi творчым  i тэхнiчнымi
супрацоўнiкамi, у тым лiку i на кантрактнай аснове;
     нясе адказнасць за захаванне  сасопiсам заканадаўства аб друку,
гэтага Статута.

     13.  Адказнасць журналiстаў  за дакладнасць  матэрыялаў i  заха
ванне  iншых   патрабаванняў,  якiя  прад'яўляюцца   да  публiкацый,
вызначаецца заканадаўствам аб друку.

     14.   У   рэдакцыi   ўтвараецца   рэдакцыйная   калегiя,   якая
зацвярджаецца агульным сходам калектыву рэдакцыi.
     Рэдакцыйная    калегiя    з'яўляецца    органам    калектыўнага
кiраўнiцтва.  Яна  ажыццяўляецца  перспектыўнае  планаванне  работы,
выпрацоўвае пазiцыю часопiса па канкрэтных пытаннях i праблемах.
     У  яе  склад  акрамя   галоўнага  рэдактара,  яго  намеснiка  i
адказнага  сакратара  ўваходзяць   iншыя  супрацоўнiкi  рэдакцыi,  а
таксама  могуць  уваходзiць  прадстаўнiкi  заснавальнiка  часопiса i
грамадскасцi рэспублiкi.
     Прынцыповыя   разыходжаннi   памiж    галоўным   рэдактарам   i
рэдакцыйнай  калегiяй  разглядаюцца  на  агульным  сходзе працоўнага
калектыву рэдакцыi при ўдзеле прадстаўнiкоў заснавальнiка часопiса.

     15. Абавязкi галоўнага рэдактара i iншых супрацоўнiкаў рэдакцыi
вызначаюцца   Правiламi  ўнутранага   распарадку  i  Функцыянальнымi
абавязкамi супрацоўнiкаў рэдакцыi часопiса.

                IV. Улiк, справаздачнасць, кантроль

     16. Фiнансавая дзейнасць рэдакцыi ажыццяўляецца ва ўстаноўленым
заканадаўствам парадку.

     17. Рэвiзiя i праверка дзейнасцi часопiса праводзяцца органамi,
якiм у  адпаведнасцi з заканадаўствам  такое права прадастаўлена,  а
таксама асобамi, упаўнаважанымi заснавальнiкам часопiса.

              V. Змяненне назвы i лiквiдацыя часопiса

     18.   Змяненне   назвы    часопiса   праводзiцца   па   рашэнню
заснавальнiка.

     19.   Рэдакцыя  часопiса   спыняе  сваю  дзейнасць  па  рашэнню
заснавальнiка або па рашэнню органа, якi яго зарэгiстраваў, цi суда.




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок