Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб супрацоўнiцтве ў галiне аховы i рацыянальнага выкарыстання трансгранiчных водных аб'ектаў

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №982 от 29.06.2001г.
Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб супрацоўнiцтве ў галiне аховы i рацыянальнага выкарыстання трансгранiчных водных аб'ектаў

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 06.07.2001 №5/6322
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      29 чэрвеня 2001 г. № 982

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ АХОВЫ I РАЦЫЯНАЛЬНАГА ВЫКАРЫСТАННЯ
ТРАНСГРАНIЧНЫХ ВОДНЫХ АБ'ЕКТАЎ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Прыняць  прапанову  Мiнiстэрства  прыродных рэсурсаў i аховы
навакольнага   асяроддзя,  узгодненую  з  Мiнiстэрствам  юстыцыi   i
Мiнiстэрствам  замежных спраў, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам Расiйскай
Федэрацыi    аб  супрацоўнiцтве  ў  галiне  аховы  i   рацыянальнага
выкарыстання трансгранiчных водных аб'ектаў.
     2. Зацвердзiць   праект  Пагаднення  памiж  Урадам   Рэспублiкi
Беларусь  i  Урадам  Расiйскай  Федэрацыi аб супрацоўнiцтве ў галiне
аховы  i  рацыянальнага  выкарыстання трансгранiчных водных аб'ектаў
(прыкладаецца)* у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
_____________________________
     *Не рассылаецца.

     Упаўнаважыць  Мiнiстра  прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага
асяроддзя Харужыка Лявонцiя Iванавiча на вядзенне перагавораў ад iмя
Урада    Рэспублiкi   Беларусь  па  праекту  названага   Пагаднення,
дазволiўшы  ўносiць  у  яго  змяненнi  i  дапаўненнi,  якiя не маюць
прынцыповага характару.

Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь                                        А.КАБЯКОЎ




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок