Аб узнагароджаннi групы работнiкаў Вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства МПОВТ Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1244 от 17.08.2001г.
Аб узнагароджаннi групы работнiкаў Вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства МПОВТ Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 22.08.2001 №5/7681
 
          ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     17 жнiўня 2001 г. № 1244

АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГРУПЫ РАБОТНIКАЎ ВЫТВОРЧАГА
РЭСПУБЛIКАНСКАГА УНIТАРНАГА ПРАДПРЫЕМСТВА "МПОВТ"
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Узнагародзiць  Ганаровай  граматай  Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь наступных работнiкаў Вытворчага рэспублiканскага унiтарнага
прадпрыемства "МПОВТ":
     Кокiна Вячаслава Васiльевiча, слесара механазборачных работ, за
шматгадовую плённую працу ў радыёэлектроннай прамысловасцi, асабiсты
ўклад    у    асваенне    i  ўкараненне  складанага   тэхналагiчнага
абсталявання;
     Лучук  Аду Цiмафееўну, начальнiка планава-эканамiчнага аддзела,
за  шматгадовую  плённую  працу  ў  радыёэлектроннай  прамысловасцi,
асабiсты  ўклад  ва  ўдасканаленне  фiнансава-гаспадарчай  дзейнасцi
прадпрыемства;
     Малюгу  Генадзiя Аляксандравiча, галоўнага канструктара фiлiяла
прадпрыемства,  за  шматгадовую  плённую  працу  ў  радыёэлектроннай
прамысловасцi,  асабiсты  ўклад  у  распрацоўку  i  асваенне   новых
канкурэнтаздольных вiдаў прадукцыi;
     Федзюшкiна  Валянцiна  Паўлавiча,  электраманцёра  па рамонту i
абслугоўванню    электраабсталявання    фiлiяла  прадпрыемства,   за
шматгадовую плённую працу ў радыёэлектроннай прамысловасцi, асабiсты
ўклад  у  асваенне,  укараненне  i абслугоўванне электраабсталявання
павышанай складанасцi i станкоў з лiкавым праграмным кiраваннем;
     Шыдловiча  Пятра Пятровiча, намеснiка генеральнага дырэктара па
якасцi  прадукцыi  -  начальнiка  аддзела  тэхнiчнага  кантролю,  за
шматгадовую плённую працу ў радыёэлектроннай прамысловасцi, асабiсты
ўклад у распрацоўку i арганiзацыю сертыфiкацыi сiстэм якасцi на базе
мiжнародных стандартаў серыi ISO 9000.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок