Аб зацвярджэннi Пагаднення аб супрацоўнiцтве дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў у барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i прэкурсораў

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №473 от 06.04.2001г.
Аб зацвярджэннi Пагаднення аб супрацоўнiцтве дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў у барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i прэкурсораў

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 16.04.2001 №5/5685
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     6 красавiка 2001 г. № 473

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНIЦ САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ
У БАРАЦЬБЕ З НЕЗАКОННЫМ АБАРОТАМ НАРКАТЫЧНЫХ
СРОДКАЎ, ПСIХАТРОПНЫХ РЭЧЫВАЎ I ПРЭКУРСОРАЎ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Зацвердзiць  Пагадненне  аб  супрацоўнiцтве дзяржаў - удзельнiц
Садружнасцi  Незалежных  Дзяржаў  у  барацьбе  з незаконным абаротам
наркатычных  сродкаў, псiхатропных рэчываў i прэкурсораў, падпiсанае
ў г.Мiнску 30 лiстапада  2000  г.,  з  агаворкай  да  абзаца  пятага
артыкула  2  дадзенага  Пагаднення,  якая  зроблена  пры  падпiсаннi
Пагаднення,  у  тым,  што  Рэспублiка  Беларусь   пры   ажыццяўленнi
супрацоўнiцтва  ў  супрацьдзеяннi  незаконнаму  абароту наркотыкаў i
прэкурсораў,  а  таксама  злоўжыванню   наркотыкамi,   не   кiруецца
прынцыпам   устанаўлення   адказнасцi   за   немедыцынскае  ўжыванне
наркотыка як важнага прэвентыўнага сродку папярэджвання наркаманii i
знiжэння попыту на наркотыкi.
     Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне аб
выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных
для ўступлення ў сiлу названага Пагаднення.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок