Аб узнагароджаннi вучоных Фiзiка-тэхнiчнага iнстытута Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1135 от 01.08.2001г.
Аб узнагароджаннi вучоных Фiзiка-тэхнiчнага iнстытута Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 07.08.2001 №5/6507
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      1 жнiўня 2001 г. № 1135

АБ УЗНАГАРОДЖАННI ВУЧОНЫХ ФIЗIКА-ТЭХНIЧНАГА
IНСТЫТУТА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМII НАВУК БЕЛАРУСI
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Узнагародзiць Ганаровай граматай  Савета  Miнiстpaў  Рэспублiкi
Беларусь  вучоных  Фiзiка-тэхнiчнага iнстытута Нацыянальнай акадэмii
навук Беларусi:
     Гардзiенку Анатоля   Iларыёнавiча,   намеснiка   дырэктара   па
навуковай  рабоце,  члена-карэспандэнта,  доктара  тэхнiчных  навук,
прафесара,  -  за плённую навукова-арганiзацыйную дзейнасць,  значны
асабiсты ўклад у развiццё тэорыi i  тэхналогii  хуткаснай  апрацоўкi
металiчных   матэрыялаў,   металафiзiкi  хуткапрацякаючых  працэсаў,
падрыхтоўку навуковых кадраў;
     Грышановiча Канстанцiна    Васiльевiча,   вучонага   сакратара,
кандыдата тэхнiчных навук,  -  за  актыўную  навукова-арганiзацыйную
дзейнасць,   значныя  дасягненнi  ў  развiццi  тэорыi  i  тэхналогii
iзатэрмiчнай апрацоўкi металiчных матэрыялаў;
     Мiцкевiча Мiхаiла    Канстанцiнавiча,    галоўнага   навуковага
супрацоўнiка лабараторыi электрафiзiкi,  доктара тэхнiчных навук,  -
за  шматгадовую  плённую  навукова-арганiзацыйную дзейнасць у галiне
электрафiзiчных метадаў апрацоўкi матэрыялаў,  значны асабiсты ўклад
у  распрацоўку  i ўкараненне ў вытворчасць тэхналогiй i абсталявання
для вырабу iнструмента;
     Сцепаненку Аляксандра     Васiльевiча,     загадчыка    аддзела
пластычнасцi,  акадэмiка,  доктара тэхнiчных навук,  прафесара, - за
плённую  навукова-арганiзацыйную дзейнасць,  значны асабiсты ўклад у
развiццё тэорыi i тэхналогii апрацоўкi металiчных матэрыялаў цiскам,
падрыхтоўку навуковых кадраў.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок