|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь №570 от 03.05.2002г.
Аб камандзiраваннi А.М.Курлыпы ў г.Берлiн (Федэратыўная Рэспублiка Германiя)
Документ зарегистрирован в НРПА 07.05.2002 №5/10395
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 мая 2002 г. № 570
АБ КАМАНДЗIРАВАННI А.М.КУРЛЫПЫ Ў г.БЕРЛIН
(ФЕДЭРАТЫЎНАЯ РЭСПУБЛIКА ГЕРМАНIЯ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць з 6 па 8 мая 2002 г. у г.Берлiн (Федэратыўная
Рэспублiка Германiя) намеснiка Мiнiстра фiнансаў Курлыпу Аляксандра
Мiхайлавiча для ўдзелу ў рэгiянальным семiнары (Цэнтральная i
Усходняя Еўропа) мiжнародных асацыяцый страхавых наглядаў i
правядзення перагавораў аб устанаўленнi супрацоўнiцтва з
кiраўнiцтвам Усегерманскага саюза страхоўшчыкаў i буйнейшымi
страхавымi i перастраховачнымi таварыствамi Федэратыўнай Рэспублiкi
Германii.
Прыняць да ведама, что расходы па камандзiраванню А.М.Курлыпы
ажыццяўляюцца за кошт прымаючага боку.
А.М.Курлыпу ў двухтыднёвы тэрмiн пасля заканчэння камандзiроўкi
прадставiць справаздачу аб яе вынiках.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|
|
|
CopyRight Kaznachey.com |
|
|