Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кыргызскай Рэспублiкi аб узаемных пастаўках тавараў на эквiвалентнай аснове

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №541 от 16.04.2001г.
Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кыргызскай Рэспублiкi аб узаемных пастаўках тавараў на эквiвалентнай аснове

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 20.04.2001 №5/5758
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     16 красавiка 2001 г. № 541

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КЫРГЫЗСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ УЗАЕМНЫХ ПАСТАЎКАХ ТАВАРАЎ НА
ЭКВIВАЛЕНТНАЙ АСНОВЕ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць    прапанову   Беларускага  канцэрна  па   матэрыяльных
рэсурсах,  узгодненую  з Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам
юстыцыi  i  iншымi  зацiкаўленымi,  аб  правядзеннi  перагавораў  па
праекту  Пагаднення  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i   Урадам
Кыргызскай Рэспублiкi аб узаемных пастаўках тавараў на эквiвалентнай
аснове.
     Зацвердзiць  у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i Урадам Кыргызскай
Рэспублiкi  аб  узаемных  пастаўках  тавараў на эквiвалентнай аснове
(прыкладаецца)*.
__________________________
     *Не рассылаецца.

     Упаўнаважыць  Намеснiка  Прэм'ер-мiнiстра  Рэспублiкi  Беларусь
Папкова  Аляксандра Андрэевiча на правядзенне перагавораў па праекту
ўказанага Пагаднення.
     Дазволiць  унесцi  ў  праект  Пагаднення ў выпадку неабходнасцi
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок