|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1439 от 29.09.2001г.
Аб правядзеннi перагавораў i падпiсаннi Мемарандума аб узаемаразуменнi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Арганiзацыяй Аб'яднаных Нацый адносна ўдзелу ў сiстэме рэзервовых пагадненняў Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый
Документ зарегистрирован в НРПА 03.10.2001 №5/9120
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 верасня 2001 г. № 1439
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ I ПАДПIСАННI МЕМАРАНДУМА
АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННI ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I АРГАНIЗАЦЫЯЙ АБ'ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ АДНОСНА ЎДЗЕЛУ Ў
СIСТЭМЕ РЭЗЕРВОВЫХ ПАГАДНЕННЯЎ АРГАНIЗАЦЫI АБ'ЯДНАНЫХ
НАЦЫЙ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i Мiнiстэрствам фiнансаў, аб правядзеннi
перагавораў i падпiсаннi Мемарандума аб узаемаразуменнi памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Арганiзацыяй Аб'яднаных Нацый адносна ўдзелу ў
сiстэме рэзервовых пагадненняў Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.
Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра замежных спраў Сычова
Аляксандра Мiкалаевiча на вядзенне перагавораў i падпiсанне ад iмя
Урада Рэспублiкi Беларусь указанага Мемарандума (прыкладаецца)*,
дазволiўшы ўносiць у яго пры неабходнасцi змяненнi i дапаўненнi,
якiя не маюць прынцыповага характару.
_______________________________
*Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|
|
|
CopyRight Kaznachey.com |
|
|