|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь №597 от 26.04.2001г.
Аб узнагароджаннi В.М.Кашэўскага, А.I.Клiшына, С.Ф.Кныш Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Документ зарегистрирован в НРПА 27.04.2001 №5/5817
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 красавiка 2001 г. № 597
АБ УЗНАГАРОДЖАННI В.М.КАШЭЎСКАГА, А.I.КЛIШЫНА,
С.Ф.КНЫШ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага
кiравання i асабiсты ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё горада
старшыню Жодзiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Кашэўскага
Валерыя Мiхайлавiча;
за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага
кiравання, асабiсты ўклад у развiццё Беларускай энергасiстэмы
загадчыка сектара палiўна-энергетычнага комплексу ўпраўлення
палiўна-энергетычнага комплексу i матэрыяльных рэсурсаў Апарату
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Клiшына Анатолiя Iванавiча;
за шматгадовую плённую працу ў сiстэме матэрыяльна-тэхнiчнага
забеспячэння, асабiсты ўклад у развiццё i станаўленне мiждзяржаўных
гаспадарчых сувязей, дылерскай сеткi ў Рэспублiцы Беларусь намеснiка
генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Белмаш"
Кныш Святлану Фёдараўну.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|
|
|
CopyRight Kaznachey.com |
|
|