Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб пастаўках у Рэспублiку Беларусь у 2001-2005 гадах неапрацаваных прыродных алмазаў i аб яго падпiсаннi

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №720 от 17.05.2001г.
Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб пастаўках у Рэспублiку Беларусь у 2001-2005 гадах неапрацаваных прыродных алмазаў i аб яго падпiсаннi

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 23.05.2001 №5/5986
 
          ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       17 мая 2001 г. № 720

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ
ФЕДЭРАЦЫI АБ ПАСТАЎКАХ У РЭСПУБЛIКУ БЕЛАРУСЬ У
2001-2005 ГАДАХ НЕАПРАЦАВАНЫХ ПРЫРОДНЫХ АЛМАЗАЎ
I АБ ЯГО ПАДПIСАННI

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць    прапанову    Мiнiстэрства  фiнансаў,  узгодненую   з
Мiнiстэрствам    замежных    спраў,    Мiнiстэрствам   эканомiкi   i
Мiнiстэрствам   юстыцыi,  аб  правядзеннi  перагавораў  па   праекту
Пагаднення  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам Расiйскай
Федэрацыi  аб  пастаўках  у  Рэспублiку  Беларусь  у 2001-2005 гадах
неапрацаваных прыродных алмазаў i аб яго падпiсаннi.
     Адобрыць  дадзены  праект  Пагаднення  (прыкладаецца)* у якасцi
асновы для вядзення перагавораў.
______________________________
     *Не рассылаецца.

     Упаўнаважыць  Мiнiстра  фiнансаў  Рэспублiкi  Беларусь  Корбута
Мiкалая  Пятровiча  на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення
памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб
пастаўках  у  Рэспублiку  Беларусь  у  2001-2005 гадах неапрацаваных
прыродных    алмазаў    i  яго  падпiсанне,  дазволiўшы  ў   выпадку
неабходнасцi  ўносiць  у  яго  змяненнi  i дапаўненнi, якiя не маюць
прынцыповага характару.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок