|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь №585 от 21.04.2001г.
Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Венгерскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне адукацыi, навукi i культуры
Документ зарегистрирован в НРПА 27.04.2001 №5/5809
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 красавiка 2001 г. № 585
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ВЕНГЕРСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ АДУКАЦЫI,
НАВУКI I КУЛЬТУРЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства адукацыi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам
культуры i Дзяржаўным камiтэтам па навуцы i тэхналогiях, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Венгерскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве
ў галiне адукацыi, навукi i культуры (прыкладаецца)*.
___________________________
*Не рассылаецца.
Адобрыць указаны праект Пагаднення ў якасцi асновы для
правядзення перагавораў.
Упаўнаважыць Мiнiстра адукацыi Стражава Васiлiя Iванавiча на
правядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь перагавораў па праекту
названага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго ў выпадку
неабходнасцi змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|
|
|
CopyRight Kaznachey.com |
|
|