Аб упарадкаваннi дзяржаўнага ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1383 от 19.09.2001г.
Аб упарадкаваннi дзяржаўнага ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 24.09.2001 №5/8398
 
          ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     19 верасня 2001 г. № 1383

АБ УПАРАДКАВАННI ДЗЯРЖАЎНАГА ЎЛIКУ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ
КАШТОЎНАСЦЕЙ

     У  мэтах  упарадкавання  дзяржаўнага ўлiку гiсторыка-культурных
каштоўнасцей  народа  Беларусi  Савет  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляе:
     1. Мiнiстэрству культуры:
     да  15  лiстапада  2001  г.  распрацаваць i зацвердзiць парадак
вядзення    i  публiкацыi  Дзяржаўнага  спiса   гiсторыка-культурных
каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;
     да 1  снежня  2001  г.  распрацаваць  i  ўнесцi ва ўстаноўленым
парадку прапановы  аб  унясеннi  змяненняў  у  пастанову  Вярхоўнага
Савета  Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 1992 г.  "Аб увядзеннi ў
дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь  "Аб  ахове  гiсторыка-культурнай
спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г.,
№  30,  арт.505)  у  частцы  вызначэння  часовага  ахоўнага  статусу
помнiкаў  гiсторыi  i  культуры,  прынятых  пад  ахову дзяржавы да 1
студзеня 1993 г.
     2. Рэкамендаваць  аблвыканкамам  i  Мiнскаму  гарвыканкаму да 1
студзеня  2002  г.  адмянiць рашэннi аб зацвярджэннi спiсаў помнiкаў
гiсторыi i культуры мясцовага значэння.
     3. Прызнаць  страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў БССР ад
1    кастрычнiка  1984  г.  №  350  "Аб  фактах  грубых   парушэнняў
заканадаўства аб ахове помнiкаў гiсторыi i культуры".

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок