|
Решение Минского городского исполнительного комитета №263 от 13.05.1993г.
Аб перакладзе i ўстаноўцы шыльдаў устаноў, арганiзацый, прадпрыемстваў, фiрмаў i iншых iнфармацыйных надпiсаў на беларускай мове
ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ
13 мая 1993 г. № 263
РАШЭННЕ
АБ ПЕРАКЛАДЗЕ I ЎСТАНОЎЦЫ ШЫЛЬДАЎ УСТАНОЎ,
АРГАНIЗАЦЫЙ, ПРАДПРЫЕМСТВАЎ, ФIРМАЎ I IНШЫХ
IНФАРМАЦЫЙНЫХ НАДПIСАЎ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
У мэтах выканання Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб мовах у
Рэспублiцы Беларусь" i надання статусу дзяржаўнасцi беларускай мове
Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт народных дэпутатаў вырашыў:
1. Перакласцi на беларускую мову ўсе шыльды ўстаноў,
арганiзацый, прадпрыемстваў, фiрмаў i iншыя iнфармацыйныя надпiсы ў
г.Мiнску i ўстанавiць iх да 1 снежня 1993 г.
1.1. У цэнтральнай частцы горада (пр.Францiшка Скарыны,
пр.Машэрава, вулiцы Нямiга, М.Багдановiча, Рэвалюцыйная, К.Маркса,
Кiрава, Ф.Энгельса, Ленiна, Урыцкага, Свярдлова, Валадарскага,
Я.Купалы, Iнтэрнацыянальная, Ульянаўская, Бабруйская, Ленiнградская,
плошчы Незалежнасцi i Прывакзальная) замену вышэйназваных шыльдаў i
надпiсаў зрабiць да 1 верасня 1993 г.
2. У далейшым выконваць шыльды ўстаноў, арганiзацый,
прадпрыемстваў i iншыя iнфармацыйныя надпiсы толькi на беларускай
мове.
2.1. Устаноўку шыльдаў з надпiсамi на iншых мовах, у парадку
выключэння, рабiць толькi з дазволу Мiнгарвыканкома.
3. Надрукаваць дадзенае рашэнне ў гарадскiх газетах "Добры
вечар", "Вячэрнi Мiнск".
4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на члена
Мiнгарвыканкома, начальнiка ўпраўлення "Мiнскгалоўархiтэктура"
Лiневiча Я.Л., упраўленне культуры Мiнгарвыканкома (Пятровiч А.Я.).
Старшыня гарсавета А.М.ГЕРАСIМЕНКА
Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА
|
|
|
CopyRight Kaznachey.com |
|
|