Аб зацвярджэннi Палажэння аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ
Документ зарегистрирован в НРПА 24.05.2002 №5/10482
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 мая 2002 г. № 651
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ АХОВЕ АРХЕАЛАГIЧНЫХ
АБ'ЕКТАЎ ПРЫ ПРАВЯДЗЕННI ЗЕМЛЯНЫХ I БУДАЎНIЧЫХ
РАБОТ
У мэтах далейшага ўдасканалення дзяржаўнага ўлiку, аховы,
выкарыстання i прапаганды археалагiчнай спадчыны Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры
правядзеннi земляных i будаўнiчых работ (прыкладаецца).
2. Кантроль за выкананнем патрабаванняў Палажэння аб ахове
археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ
ускласцi на Мiнiстэрства культуры.
3. Рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання ў двухмесячны
тэрмiн прыняць меры па прывядзенню сваiх нарматыўных прававых актаў
у адпаведнасць з дадзенай пастановай.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
22.05.2002 № 651
ПАЛАЖЭННЕ
аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i
будаўнiчых работ
Агульныя палажэннi
1. Дадзенае Палажэнне вызначае склад i парадак ажыццяўлення
дзяржаўнымi органамi, юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi абавязковых мер
па ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i
будаўнiчых работ з мэтай выкарыстання археалагiчных аб'ектаў у
iнтарэсах гуманiтарнай адукацыi, навукi i культуры, а таксама
развiцця чалавечай асобы.
Асобы, вiнаватыя ў невыкананнi правiлаў па ахове археалагiчных
аб'ектаў, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
2. У дадзеным Палажэннi прымяняюцца наступныя асноўныя тэрмiны:
археалагiчныя аб'екты - матэрыяльныя аб'екты цi iх комплексы,
якiя ўзнiклi ў вынiку жыццядзейнасцi чалавека ад яго з'яўлення да
перыяду новай гiсторыi i выяўлены на аснове спецыяльных
археалагiчных метадаў. Да матэрыяльных аб'ектаў для мэт прызнання
археалагiчным аб'ектам адносяцца ў прыватнасцi ўмацаваныя
старажытныя паселiшчы (гарадзiшчы, гарады, замкi) i неўмацаваныя
старажытныя паселiшчы (стаянкi, селiшчы), могiльнiкi (курганныя i
грунтавыя), асобныя пахаваннi, рэшткi старажытных умацаванняў i
вытворчых комплексаў (шахты, майстэрнi, металургiчныя печы),
транспартныя шляхi, культавыя аб'екты (свяцiлiшчы, святыя месцы,
каменныя крыжы i камянi з выявамi i надпiсамi), рэчавыя i манетныя
скарбы, асобныя старажытныя рэчы, культурны пласт гiстарычных частак
населеных пунктаў i сакральных аб'ектаў;
земляныя i будаўнiчыя работы - будаўнiчы працэс, якi ўключае
распрацоўку (выемку) грунту, яго перамяшчэнне i ўкладку на пэўным
месцы. Да земляных i будаўнiчых работ адносяцца ў прыватнасцi
пракладка нафта- i газаправодаў, камунiкацый, будаўнiцтва будынкаў,
гiдратэхнiчных i iншых збудаванняў, дарог, распрацоўка кар'ераў;
тэрыторыя археалагiчнага аб'екта - зямельны ўчастак, заняты
археалагiчным аб'ектам i звязаны з iм гiстарычна i функцыянальна;
зона аховы археалагiчнага аб'екта - тэрыторыя, якая непасрэдна
акружае археалагiчны аб'ект, прызначаная для аховы археалагiчнага
аб'екта i блiжэйшага да яго асяроддзя, а таксама мэтазгоднага
выкарыстання археалагiчнага аб'екта i спрыяльнага яго ўспрыняцця;
ахова археалагiчных аб'ектаў - сiстэма арганiзацыйных, прававых
i эканамiчных мер па зберажэнню археалагiчных аб'ектаў.
3. Дзейнасць у адносiнах да археалагiчных аб'ектаў, якiя
з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi,
рэгулюецца Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета
Рэслублiкi Беларусь, 1992 г., № 30, арт.504) i дадзеным Палажэннем.
Характар дзейнасцi ў дачыненнi да археалагiчных аб'ектаў, якiя
не з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi,
вызначаецца дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны з
улiкам заключэння Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Правядзенне
земляных i будаўнiчых работ на тэрыторыi археалагiчнага аб'екта
ажыццяўляецца па ўзгадненню з дзяржаўным органам аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны.
4. Рэжым утрымання зацверджаных у праектах зон аховы
археалагiчных аб'ектаў абавязковы для выканання ўсiмi юрыдычнымi i
фiзiчнымi асобамi.
Распрацоўка мер па ахове археалагiчных аб'ектаў у зонах
земляных i будаўнiчых работ
5. Звесткi аб археалагiчных аб'ектах, зонах аховы археалагiчных
аб'ектаў уключаюцца ў склад генеральных планаў развiцця гарадоў i
iншых паселiшчаў, праектаў дэтальнай планiроўкi i другiх
горадабудаўнiчых праектаў, праектаў гаспадарчага развiцця тэрыторый
i iншай праектнай дакументацыi з мэтай аховы археалагiчных аб'ектаў
пры рэалiзацыi ўказаных планаў i праектаў. Названыя планы i праекты
падлягаюць узгадненню з дзяржаўным органам аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны.
6. Усе вiды земляных i будаўнiчых работ у зоне аховы
археалагiчных аб'ектаў могуць праводзiцца толькi пасля распрацоўкi i
ажыццяўлення мер па iх ахове. Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў
павiнны прадугледжвацца на ўсiх этапах перадпраектных, праектных
работ i пры ўсiх вiдах будаўнiцтва аб'ектаў i пабудоў. Распрацоўка
сiстэмы мер па ахове археалагiчных аб'ектаў уключаецца ў
праектна-каштарысную дакументацыю на правядзенне ўсiх вiдаў земляных
i будаўнiчых работ i ўзгадняецца з дзяржаўным органам аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны.
7. Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў павiнны прадугледжваць
наступныя вiды работ:
фiксацыя ўжо вядомых археалагiчных аб'ектаў на праектным
матэрыяле;
абследаванне зоны земляных i будаўнiчых работ з мэтай выяўлення
няўлiчаных археалагiчных аб'ектаў, iх фiксацыя i пры неабходнасцi
навуковае даследаванне.
Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў у зоне земляных i
будаўнiчых работ распрацоўваюцца навуковымi арганiзацыямi
археалагiчнага профiлю, кафедрамi археалогii вышэйшых навучальных
устаноў, музеямi, а таксама iншымi арганiзацыямi па дазволу
Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi на падставе дагавораў з
юрыдычнымi, фiзiчнымi асобамi, якiя вядуць праектаванне названых
работ.
8. Фiнансаванне i распрацоўка мер па ахове археалагiчных
аб'ектаў у зонах земляных i будаўнiчых работ праводзiцца юрыдычнымi
i фiзiчнымi асобамi, якiя з'яўляюцца заказчыкамi праектных i
будаўнiчых работ.
Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i
будаўнiчых работ
9. Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi ўсiх
вiдаў земляных i будаўнiчых работ ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i прадугледжваюць:
забарону ўсiх вiдаў работ на тэрыторыi плануемага будаўнiцтва;
замену тэрыторыi будаўнiцтва;
стварэнне iнжынернай абароны археалагiчных аб'ектаў;
навуковае даследаванне археалагiчных аб'ектаў;
нагляд археолагаў за выкананнем ахоўных мер пры правядзеннi
земляных, будаўнiчых i iншых работ;
кансервацыю археалагiчных аб'ектаў у складзе будаўнiчага
комплексу;
iншыя меры, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
10. Дзяржаўны орган аховы гiсторыка-культурнай спадчыны або яго
прадстаўнiкi ў мясцовых выканаўчых i распарадчых органах маюць права
сваiм рашэннем прыпыняць земляныя i будаўнiчыя работы ў выпадку
з'яўлення пагрозы пашкоджання цi знiшчэння археалагiчнага аб'екта.
11. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы ў выпадку выяўлення
археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ
павiнны паведамiць аб гэтым дзяржаўнаму органу аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны i прыпынiць далейшае вядзенне работ.
Дзяржаўны орган аховы гiсторыка-культурнай спадчыны паведамляе аб
выяўленнi археалагiчных аб'ектаў Нацыянальнай акадэмii навук
Беларусi.
12. Размяшчэнне археалагiчных аб'ектаў фiксуецца ў кожным раёне
краiны на раённых картах землекарыстання.
Iнфармацыя аб размяшчэннi археалагiчных аб'ектаў прадстаўляецца
навуковымi арганiзацыямi археалагiчнага профiлю, кафедрамi
археалогii вышэйшых навучальных устаноў, музеямi, а таксама iншымi
арганiзацыямi па дазволу Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi на
падставе дагавораў з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi.
Дадзеная iнфармацыя ўключае ў сябе iлюстраваныя i тэкставыя
матэрыялы, якiя распрацоўваюцца на аснове сучасных картаграфiчных
матэрыялаў, вiзiруюцца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi i
дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, пасля чаго
зацвярджаюцца дзяржаўнымi органамi землекарыстання.
Палявыя археалагiчныя даследаваннi ў зонах правядзення земляных
i будаўнiчых работ
13. Кiраўнiцтва археалагiчнымi разведкамi i раскопкамi ў зоне
правядзення ўсiх вiдаў земляных i будаўнiчых работ ажыццяўляецца
спецыялiстамi адпаведнай квалiфiкацыi.
14. Правядзенне археалагiчных даследаванняў ажыццяўляецца на
падставе дазволу, выдадзенага Нацыянальнай акадэмiяй навук
Беларусi.