Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1156 от 27.08.2002г.
Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 02.09.2002 №5/11034
 
          ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     27 жнiўня 2002 г. № 1156

АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Савет Miнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Узнагародзiць  Ганаровай  граматай  Савета Miнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
     Варанько    Кацярыну    Дзмiтрыеўну,    галоўнага   бiблiёграфа
навукова-бiблiяграфiчнага  аддзела дзяржаўнай установы "Нацыянальная
бiблiятэка  Беларусi",  i  Кiрэеву  Галiну  Уладзiмiраўну, галоўнага
бiблiёграфа  аддзела  рукапiснай,  рэдкай  кнiгi i старадрукаў гэтай
установы,  за  значны  асабiсты ўклад у развiццё бiблiятэчнай справы
рэспублiкi;
     Грыня Анатолiя Мiкалаевiча, машынiста па здабычы i перапрацоўцы
фрэзернага    торфу    вытворчага    рэспублiканскага     унiтарнага
торфапрадпрыемства  "Усяж",  за  шматгадовую  добрасумленную працу i
дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў;
     Карася    Iвана   Мiхайлавiча,  кiраўнiка   рамонтна-механiчнай
майстэрнi        Светлагорскага    аграпрамысловага       ўпраўлення
Рэспублiканскага  унiтарнага  прадпрыемства  "Вытворчае   аб'яднанне
"Беларуснафта",  i  Сурму  Рыгора  Рыгоравiча,  вадзiцеля  Рэчыцкага
ўпраўлення   тэхналагiчнага  транспарту  гэтага  прадпрыемства,   за
шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у развiццё нафтавай
прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь;
     Кучэрына  Пятра Мiхайлавiча, генеральнага дырэктара Беларускага
бюро  па  транспартнаму  страхаванню,  за шматгадовую добрасумленную
працу  ў  органах  дзяржаўнага  кiравання, асабiсты ўклад у развiццё
страхавой справы;
     Лавiцкага  Генадзiя  Мiхайлавiча,  Надзвычайнага i Паўнамоцнага
Пасла  Рэспублiкi  Беларусь  у Дзяржаве Iзраiль, за актыўную плённую
працу  па  рэалiзацыi знешняй палiтыкi Рэспублiкi Беларусь, развiццю
мiжнароднага  супрацоўнiцтва  i  ўмацаванню  аўтарытэту  дзяржавы на
мiжнароднай арэне;
     дзяржаўную  ўстанову  культуры  "Гродзенскi заалагiчны парк" за
захаванне     калекцый    рэдкiх    вiдаў    жывёл,       прапаганду
культурна-асветнiцкiх ведаў, папулярызацыю iдэй аховы прыроды.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок