Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi N 10-сг Справаздача аб нарыхтоўцы кармоў i ўказанняў па яе запаўненню

Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь №186 от 17.11.2003г.
Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi N 10-сг Справаздача аб нарыхтоўцы кармоў i ўказанняў па яе запаўненню

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


            ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     17 лiстапада 2003 г. № 186

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 10-сг "СПРАВАЗДАЧА АБ НАРЫХТОЎЦЫ КАРМОЎ"
I ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ

     На падставе Палажэння  аб  Мiнiстэрстве  статыстыкi  i  аналiзу
Рэспублiкi   Беларусь,  зацверджанага  пастановай  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  19  красавiка  2000  г.  №  547   "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь", Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Зацвердзiць   прыкладзеную   форму  дзяржаўнай  статыстычнай
справаздачнасцi  10-сг  "Справаздача  аб  нарыхтоўцы  кармоў"*:   па
панядзелках  -  у  перыяд  нарыхтоўкi  кармоў  (па  ўказанню органаў
статыстыкi),  на 1 снежня - гадавая;  увесцi яе ў дзеянне, пачынаючы
са справаздачы ў 2004 годзе.
     2. Зацвердзiць  прыкладзеныя  Указаннi  па   запаўненню   формы
дзяржаўнай   статыстычнай   справаздачнасцi  10-сг  "Справаздача  аб
нарыхтоўцы кармоў"* i ўвесцi iх ў дзеянне,  пачынаючы са справаздачы
ў 2004 годзе.
______________________________
     *Не прыводзiцца.

     3. Распаўсюдзiць вызначаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы ўсiх форм
уласнасцi,  iх адасобленыя падраздзяленнi,  асноўным вiдам дзейнасцi
якiх з'яўляецца сельскагаспадарчая вытворчасць,  а таксама сялянскiя
(фермерскiя)   гаспадаркi,  падсобныя  гаспадаркi  пры  прамысловых,
транспартных,  будаўнiчых  i  iншых  арганiзацыях,  у  якiх   плошча
сельскагаспадарчых зямель   складае   300  i  болей  гектараў  альбо
колькасць умоўнага пагалоўя жывелы 100 i болей галоў.

Мiнiстр                                                 У.I.Зiноўскi


Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок