Об увековечении памяти белорусского критика и литературоведа, прозаика и публициста Колесника В.А.

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь №88 от 09.02.1996г.
Об увековечении памяти белорусского критика и литературоведа, прозаика и публициста Колесника В.А.

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции



                         Кабiнет Мiнiстраў
                        Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

                       9 лютага 1996 г. N 88

                              г.Мiнск


 АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI БЕЛАРУСКАГА КРЫТЫКА I
 ЛIТАРАТУРАЗНАЎЦЫ, ПРАЗАIКА I ПУБЛIЦЫСТА КАЛЕСНIКА У.А.

===

     У  мэтах увекавечання  памяцi выдатнага  беларускага крытыка  i
лiтаратуразнаўцы, празаiка i  публiцыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэмii
iмя Якуба Коласа  Калеснiка Уладзiмiра Андрэевiча  Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1.  Брэсцкаму  аблвыканкому,  Мiнiстэрству  адукацыi  i навукi,
Мiнiстэрству  культуры сумесна  с Саюзам  беларускiх пiсьменнiкаў  i
Беларускiм фондам культуры ўстанавiць:

     мемарыяльную дошку  на доме N  10 па вул.Чапаева  ў г.Брэсце, у
якiм жыў У.А.Калеснiк;

     надмагiльны помнiк У.А.Калеснiку.

     Фiнансаванне праектных i iншых  работ, звязаных са стварэннем i
ўстаноўкай мемарыяльнай дошкi i надмагiльнага помнiка, ажыццяўляецца
ў роўных долях за кошт  сродкаў Брэсцкага аблвыканкома, Мiнiстэрства
адукацыi i навукi.

     2.  Прысвоiць  iмя  Калеснiка  Уладзiмiра  Андрэевiча Ярэмiцкай
сярэдняй  школе  Карэлiцкага  раёна  Гродзенскай  вобласцi i надалей
называць яе: Ярэмiцкая сярэдняя школа iмя У.А.Калеснiка.

     3.  Рэкамендаваць  Саюзу   беларускiх  пiсьменнiкаў  устанавiць
лiтаратурную   прэмiю   iмя   У.А.Калеснiка   ў   галiне  крытыкi  i
лiтаратуразнаўства.


 Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
 Рэспублiкi Беларусь                                С.Лiнг




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок