Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi N 21-сг Справаздача аб рэалiзаванай сельскагаспадарчай прадукцыi i ўказанняў па яе запаўненню

Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь №121 от 14.10.2003г.
Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi N 21-сг Справаздача аб рэалiзаванай сельскагаспадарчай прадукцыi i ўказанняў па яе запаўненню

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


            ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    14 кастрычнiка 2003 г. № 121

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 21-сг "СПРАВАЗДАЧА АБ РЭАЛIЗАВАНАЙ
СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ПРАДУКЦЫI" I ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ

     На падставе Палажэння  аб  Мiнiстэрстве  статыстыкi  i  аналiзу
Рэспублiкi   Беларусь,  зацверджанага  пастановай  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  19  красавiка  2000  г.  №  547   "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь", Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Зацвердзiць   прыкладзеную   форму  дзяржаўнай  статыстычнай
справаздачнасцi     21-сг     "Справаздача      аб      рэалiзаванай
сельскагаспадарчай  прадукцыi"* месячнай перыядычнасцi i ўвесцi яе ў
дзеянне, пачынаючы са справаздачы за студзень 2004 года.
     2. Зацвердзiць   прыкладзеныя   Указаннi  па  запаўненню  формы
дзяржаўнай  статыстычнай  справаздачнасцi  21-сг   "Справаздача   аб
рэалiзаванай  сельскагаспадарчай  прадукцыi"* i ўвесцi iх у дзеянне,
пачынаючы са справаздачы за студзень 2004 года.
______________________________
     *Не прыводзiцца.

     3. Распаўсюдзiць вызначаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай  статыстычнай  справаздачнасцi  на  юрыдычныя  асобы,  iх
адасобленыя  падраздзяленнi  ўсiх  форм  уласнасцi,  асноўным  вiдам
дзейнасцi  якiх з'яўляецца сельскагаспадарчая вытворчасць, падсобныя
гаспадаркi   пры  прамысловых,  транспартных,  будаўнiчых  i   iншых
арганiзацыях,  у якiх плошча сельскагаспадарчых зямель складае 300 i
болей гектараў, альбо колькасць умоўнага пагалоўя жывелы 100 i болей
галоў (акрамя сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак).

Мiнiстр                                                 У.I.Зiноўскi


Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок