Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай падтрымцы культуры

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь №229 от 01.04.1996г.
Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай падтрымцы культуры

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции



                         Кабiнет Мiнiстраў
                        Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

                     1 красавiка 1996 г. N 229

                              г.Мiнск


 АБ ДАДАТКОВЫХ МЕРАХ ПА ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАДТРЫМЦЫ КУЛЬТУРЫ

===

     У  мэтах  захавання  гiстарычна    створанага  тыпу традыцыйнай
культуры  i яе  матэрыяльнай базы,  забеспячэння далейшага  развiцця
культуры,  адаптацыi  яе   да  сучасных  сацыяльна-эканамiчных  умоў
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1.  Мiнiстэрству  культуры,  Мiнiстэрству  фiнансаў  сумесна  з
аблвыканкомамi i  Мiнскiм  гарвыканкомам  распрацаваць  прыярытэтныя
напрамкi  дзяржаўнай  культурнай  палiтыкi  i  механiзм  iх мэтавага
фiнансавання  з  улiкам  мясцовых  культурных  традыцый, iнтарэсаў i
запатрабаванняў розных   катэгорый   насельнiцтва,  этнанацыянальных
асаблiвасцей i сацыяльна-эканамiчных магчымасцей  i ад 1 кастрычнiка
1996 г. унесцi ва ўстаноўленым парадку на разгляд Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.

     2.  Мiнiстэрству  працы  сумесна  з  Мiнiстэрствам статыстыкi i
аналiзу, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам  культуры да 1 лiпеня
1996  г.  распрацаваць  пералiк  пасад,  якiя  адносяцца да кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў устаноў культуры.

     3. Мiнiстэрству  культуры да 1  верасня 1996 г.  распрацаваць i
зацвердзiць   палажэнне   аб   атэстацыi   кiруючых   работнiкаў   i
спецыялiстаў устаноў  культуры i на  яго падставе ў  1996-1997 гадах
сумесна  з   аблвыканкомамi  i  Мiнскiм  гарвыканкомам  правесцi  iх
атэстацыю.

     4. Мiнiстэрству  культуры да 1  чэрвеня 1996 г.  распрацаваць i
прадставiць ва  ўстаноўленым парадку ў  Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь  прапановы аб  парадку забеспячэння  бiблiятэк абавязковымi
экземплярамi друкаваных выданняў.

     5. Мiнiстэрству культуры па ўзгадненню з Мiнiстэрствам сувязi i
iнфарматыкi,   Мiнiстэрствам   фiнансаў   i   iншымi   зацiкаўленымi
цэнтральнымi органамi кiравання да 1 мая 1996 г. разгледзець пытанне
аб  iльготных  малааб'ёмных  кантэйнерных   перавозках  дакументаў i
перасылцы дакументаў  бiблiятэкам па мiжбiблiятэчнаму абанементу для
камплектавання  бiблiятэчных   фондаў  i  пры   неабходнасцi  ўнесцi
прапановы  ва ўстаноўленым  парадку ў  Кабiнет Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь.

     6.   Мiнiстэрству   сувязi   i   iнфарматыкi   забяспечыць   ва
ўстаноўленым   парадку  падключэнне   аўтаматызаваных  iнфармацыйных
сiстэм бiблiятэк да iснуючых каналаў сувязi i iнфармацыйных сетак.

     7.  Мiнiстэрству  фiнансаў  сумесна  з  Мiнiстэрствам  культуры
штогод  пры  распрацоўцы  праектаў   дзяржаўнага  бюджэту  ў  частцы
расходаў   на   культуру   прадугледжваць   фiнансавыя   сродкi   на
камп'ютэрызацыю   бiблiятэк,   музеяў,   а   таксама   на  стварэнне
аўтаматызаванай   бiблiятэчна-iнфармацыйнай  сiстэмы   ў  Беларускiм
унiверсiтэце культуры.

     Рэкамендаваць  аблвыканкомам  i  Мiнскаму  гарвыканкому прымаць
адпаведныя рашэннi.


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                            М.Чыгiр




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок