Аб тарыфах на паслугi па прыватызацыi жылых памяшканняў

Решение Минского городского исполнительного комитета №163 от 06.04.1995г.
Аб тарыфах на паслугi па прыватызацыi жылых памяшканняў

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции



                 МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                              РАШЭННЕ

 6 красавiка 1995 г.                               N 163


 Аб тарыфах на паслугi па прыватызацыi
 жылых памяшканняў

===
         ___________________________________________________________
         Решение   Минского   городского   исполнительного  комитета
         утратило силу решением  Минского городского исполнительного
         комитета от 29 февраля 1996 г. N 131 


     У мэтах  пакрыцця дадатковых затрат  на прадастаўляемыя паслугi
па  прыватызацыi  жылых  памяшканняў,   выклiканых  павышэннем  з  1
сакавiка 1995  года мiнiмальнай заработнай платы,  ростам тарыфаў на
цеплавую i электрычную энергiю, платы за арэндуемыя памяшканнi i цэн
на матэрыялы, i на  падставе пiсьма Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай
гаспадаркi  Рэспублiкi Беларусь  N 06/02-199  ад 31.10.94  г. Мiнскi
гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

     1.  Устанавiць   з  10  красавiка   1995  года  на   работы  па
прыватызацыi  жылых памяшканняў,  выконваемыя аддзеламi прыватызацыi
жылля пры раённых камiтэтах г.Мiнска, павышаючы каэфiцыент роўны 300
да  тарыфаў прэйскуранта  на паслугi  па прыватызацыi  дзяржаўнага i
грамадскага   жыллёвага   фонду,   зацверджанага   загадам  Мiнiстра
жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь ад 10 снежня 1992
года N 78 (з улiкам дэнамiнацыi).

     2. З  увядзеннем у дзеянне  вызначанага павышаючага каэфiцыента
да  прэйскуранта  на  паслугi   па  прыватызацыi  жылых  памяшканняў
страчвае   сiлу  павышаючы   каэфiцыент  100,   устаноўлены  пiсьмом
Мiнгарвыканкома ад 26.01.95 г. N 3-143.


 Першы нам.старшынi выканкома                   Г.П.Сенькевiч

 Кiраўнiк спраў                               Л.М.Валодзькiна  




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок