|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1203 от 22.09.2003г.
Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб узаемных бязвiзавых паездках грамадзян
Документ зарегистрирован в НРПА 23.09.2003 №5/13061
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 верасня 2003 г. № 1203
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА
АБ УЗАЕМНЫХ БЯЗВIЗАВЫХ ПАЕЗДКАХ ГРАМАДЗЯН
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Малдова аб узаемных бязвiзавых паездках
грамадзян.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Малдова аб узаемных бязвiзавых паездках грамадзян (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра замежных спраў Герасiменку
Аляксандра Мiхайлавiча на правядзенне перагавораў па праекту
ўказанага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару.
Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|
|
|
CopyRight Kaznachey.com |
|
|