Аб правядзеннi перагавораў па лiбералiзацыi гандлю тэкстыльнымi вырабамi з краiнамi Еўрапейскага саюза

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1241 от 01.10.2003г.
Аб правядзеннi перагавораў па лiбералiзацыi гандлю тэкстыльнымi вырабамi з краiнамi Еўрапейскага саюза

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 07.10.2003 №5/13117
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    1 кастрычнiка 2003 г. № 1241

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ЛIБЕРАЛIЗАЦЫI ГАНДЛЮ
ТЭКСТЫЛЬНЫМI ВЫРАБАМI З КРАIНАМI ЕЎРАПЕЙСКАГА САЮЗА

     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Прыняць  прапанову  Мiнiстэрства  замежных  спраў, узгодненую з
зацiкаўленымi,  аб  правядзеннi  перагавораў па лiбералiзацыi гандлю
тэкстыльнымi вырабамi з краiнамi Еўрапейскага саюза.
     Зацвердзiць  асноўныя  палажэннi  пазiцыi  беларускага  боку на
перагаворах па лiбералiзацыi гандлю тэкстыльнымi вырабамi з кpaiнамi
Еўрапейскага саюза (прыкладаюцца).
     Упаўнаважыць намеснiка   Мiнiстра   замежных   спраў  Мiхневiча
Аляксандра Юр'евiча на вядзенне названых перагавораў.

Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь                      С.Сiдорскi

                                          ЗАЦВЕРДЖАНА
                                          Пастанова Савета Мiнiстраў
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          01.10.2003 № 1241

Асноўныя палажэннi пазiцыi беларускага боку
на перагаворах па лiбералiзацыi гандлю тэкстыльнымi
вырабамi з краiнамi Еўрапейскага саюза

     1. Зыходзiць з таго,  што дамоўленасцi па  гандлю  тэкстыльнымi
вырабамi  i адзеннем памiж Рэспублiкай Беларусь i Еўрапейскiм саюзам
дазволяць дасягнуць лiбералiзацыi  гандлю  тэкстыльнымi  вырабамi  з
краiнамi Еўрапейскага саюза.
     2. Дамагацца ў 2004 годзе адмены або павелiчэння iснуючых  квот
на  экспарт  беларускiх  тэкстыльных  вырабаў  у краiны Еўрапейскага
саюза па найбольш адчувальных для  Рэспублiкi  Беларусь  тэкстыльных
катэгорыях з улiкам маючага адбыцца пашырэння Еўрапейскага саюза.
     3. Дамагацца  ўстанаўлення  ставак  увазных  мытных  пошлiн   у
Рэспублiку Беларусь на тэкстыльныя вырабы,  якiя паходзяць з краiн -
членаў Еўрапейскага саюза,  у памеры не меншым  за  iснуючыя  стаўкi
мытных  пошлiн  Еўрапейскага  саюза  на  аналагiчныя тавары ў якасцi
ўзаемных уступак на значнае павелiчэнне квот.
     4. Дамагацца   выключэння   ўзаемаўвязкi  прапаноў  Еўрапейскай
камiсii ў  рамках  iснуючых  дамоўленасцей  па  гандлю  тэкстыльнымi
вырабамi  памiж  Рэспублiкай  Беларусь  i   Еўрапейскiм   саюзам   з
патрабаваннем  аб  неўжываннi  Рэспублiкай  Беларусь  да тэкстыльных
вырабаў,  якiя паходзяць з краiн Еўрапейскага саюза, мер нетарыфнага
рэгулявання, у тым лiку антыдэмпiнгавых i спецыяльных ахоўных мер.


Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок