Аб тарыфах на паслугi па прыватызацыi жылых памяшканняў

Решение Минского городского исполнительного комитета №131 от 29.02.1996г.
Аб тарыфах на паслугi па прыватызацыi жылых памяшканняў

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции



                 МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                              РАШЭННЕ

                      29 лютага 1996 г. N 131


 Аб тарыфах на паслугi па прыватызацыi
 жылых памяшканняў

===

     У мэтах  пакрыцця дадатковых затрат  на прадастаўляемыя паслугi
па  прыватызацыi  жылых  памяшканняў,   выклiканых  павышэннем  з  1
студзеня 1996 года мiнiмальнай заработнай платы, платы за арандуемыя
памяшканнi  i цэн  на матэрыялы,  i на  падставе пiсьма Мiнiстэрства
жыллева-камунальнай  гаспадаркi Рэспублiкi  Беларусь N  06 02-199 ад
31.10.94 Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

     1. У  частковае пакрыццё затрат  аддзелаў прыватызацыi жылля  ў
раёнах устанавить з  1 сакавiка 1996 года на  работы па прыватызацыi
жылых  памяшканняў   павышаючы  каэфiцыент  роўны   500  да  тарыфаў
прэйскуранта  на паслугi  па прыватызацыi  дзяржаўнага i грамадскага
жыллёвага фонду, зацверджанага  загадам мiнiстра жыллёва-камунальнай
гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь ад 10 снежня 1992 года N 78 (з улiкам
дэнамiнацыi).

     2. З увядзеннем у дзеянне  гэтага рашэння страчвае сiлу рашэнне
Мiнгарвыканкома  ад  06.04.95  N  163,  якiм  устаноўлены  павышаючы
каэфiцыент 300.


 Старшыня выканкома                           У.В.Ярмошын

 Кiраўнiк спраў                               Л.М.Володзькiна



Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок