Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi N 1-СД Справаздача дзiцячага дома, школы-iнтэрната, дзiцячага сацыяльнага прытулку, указанняў па яе запаўненню i таблiцы 2-СД Зводная справаздача дзiцячых дамоў, школ-iнтэрнатаў, дзiцячых сацыяльных прытулкаў

Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь №66 от 04.07.2003г.
Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi N 1-СД Справаздача дзiцячага дома, школы-iнтэрната, дзiцячага сацыяльнага прытулку, указанняў па яе запаўненню i таблiцы 2-СД Зводная справаздача дзiцячых дамоў, школ-iнтэрнатаў, дзiцячых сацыяльных прытулкаў

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


            ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       4 лiпеня 2003 г. № 66

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-СД "СПРАВАЗДАЧА ДЗIЦЯЧАГА ДОМА,
ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА, ДЗIЦЯЧАГА САЦЫЯЛЬНАГА ПРЫТУЛКУ", УКАЗАННЯЎ
ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ I ТАБЛIЦЫ 2-СД "ЗВОДНАЯ СПРАВАЗДАЧА
ДЗIЦЯЧЫХ ДАМОЎ, ШКОЛ-IНТЭРНАТАЎ, ДЗIЦЯЧЫХ САЦЫЯЛЬНЫХ
ПРЫТУЛКАЎ"

     На падставе  Палажэння  аб  Мiнiстэрстве  статыстыкi  i аналiзу
Рэспублiкi  Беларусь,  зацверджанага  пастановай  Савета   Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  19  красавiка 2000 г.  № 547 (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь,  2000 г.,  № 41, 5/3022),
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
     1.1. форму   дзяржаўнай   статыстычнай   справаздачнасцi   1-СД
"Справаздача дзiцячага дома,  школы-iнтэрната, дзiцячага сацыяльнага
прытулку"*  перыядычнасцю  1  раз  у  год  i  ўвесцi  яе  ў дзеянне,
пачынаючы са справаздачы на пачатак 2003/04 навучальнага года;
     1.2. Указаннi   па  запаўненню  формы  дзяржаўнай  статыстычнай
справаздачнасцi 1-СД "Справаздача дзiцячага  дома,  школы-iнтэрната,
дзiцячага сацыяльнага прытулку"* i ўвесцi iх ў дзеянне, пачынаючы са
справаздачы на пачатак 2003/04 навучальнага года;
     1.3. таблiцу   2-СД   "Зводная   справаздача   дзiцячых  дамоў,
школ-iнтэрнатаў,  дзiцячых сацыяльных прытулкаў"* згодна дадатку  1,
перыядычнасцю  1  раз  у  год  i  ўвесцi яе ў дзеянне,  пачынаючы са
справаздачы на пачатак 2003/04 навучальнага года.
______________________________
     *Не прыводзiцца.

     2. Распаўсюдзiць  указаныя  ў  падпунктах  1.1 i 1.3   пункта 1
дадзенай пастановы:
     2.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi  1-СД  -  на
дзiцячыя  дамы,  школы-iнтэрнаты,  дзiцячыя сацыяльныя прытулкi ўсiх
тыпаў i форм ўласнасцi;
     2.2. таблiцу  2-СД - на ўпраўленнi адукацыi абласных выканаўчых
камiтэтаў  (камiтэт  па  адукацыi  Мiнскага  гарадскога  выканаўчага
камiтэта).

Першы намеснiк Мiнiстра                                    Г.I.Гасюк


Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок