О мерах по эффективному использованию дизайнерского потенциала республики

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь №574 от 15.10.1995г.
О мерах по эффективному использованию дизайнерского потенциала республики

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции



                             ПАСТАНОВА
                        Кабiнета Мiнiстраў
                        Рэспублiкi Беларусь

                   16 кастрычнiка 1995 г. N 574


 АБ МЕРАХ ПА ЭФЕКТЫЎНАМУ ВЫКАРЫСТАННЮ ДЫЗАЙНЕРСКАГА
 ПАТЭНЦЫЯЛУ РЭСПУБЛIКI

===

        [Изменения и дополнения:
            Постановление Кабинета Министров  Республики Беларусь от
         28  марта  1996  г.  N  221  (Собрание  указов Президента и
         постановлений   Кабинета  Министров   Республики  Беларусь,
         1996 г., N 9, ст.249);
            Постановление  Совета Министров  Республики Беларусь  от
         12 июня 1997 г. N 697 (Собрание декретов, указов Президента
         и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1997 г.,
         N 17-18, ст.629)]


     У  мэтах развiцця  дызайну ў  рэспублiцы, павышэння  яго ролi ў
стварэннi канкурэнтаздольнай прадукцыi  Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Пагадзiцца  з прапановай Мiнiстэрства  адукацыi i навукi  аб
пераўтварэннi   Беларускага   iнстытута    дызайну   ў   Нацыянальны
дызайн-цэнтр.

     Мiнiстэрству адукацыi i навукi ў двухмесячны тэрмiн зацвердзiць
статут Нацыянальнага дызайн-цэнтра.

     2. Мiнiстэрству  адукацыi i навукi  пры фармiраваннi дзяржаўных
навукова-тэхнiчных праграм  i асобных праектаў  навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ пры неабходнасцi прадугледжваць сродкi
на iх дызайнерскае забеспячэнне.

     3.  Мiнiстэрству  адукацыi  i  навукi  сумесна  з зацiкаўленымi
мiнiстэрствамi   i   iншымi   цэнтральнымi   органамi   кiравання  ў
трохмесячны  тэрмiн  падрыхтаваць  i   ўнесцi  ў  Кабiнет  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь  праект праграмы развiцця  дызайну ў рэспублiцы,
прадугледзеўшы  ў  ёй  меры  па  павышэнню  ролi  дызайну  ў выпуску
канкурэнтаздольнай  прадукцыi  i  матэрыяльнаму  стымуляванню  працы
дызайнераў.

     4.  Мiнiстэрству  адукацыi  i  навукi,  Мiнiстэрству культуры i
друку  распрацаваць  i  ажыццявiць  меры  па  ўдасканаленню  сiстэмы
навучання  дызайну  i  павышэнню  ўзроўню  дызайнерскай  культуры  ў
рэспублiцы.

     5. Утратил силу. 
         ___________________________________________________________
         Пункт  5  утратил   силу  постановлением  Совета  Министров
         Республики Беларусь от 12 июня 1997 г. N 697

            5. Устанавiць дзве  штогадовыя прэмii Кабiнета Мiнiстраў
         Рэспублiкi Беларусь у галiне дызайну.
            Мiнiстэрству  адукацыi  i  навукi  ў  двухмесячны тэрмiн
         распрацаваць  i  падаць   у  Кабiнет  Мiнiстраў  Рэспублiкi
         Беларусь праект палажэння аб названай прэмii.
         ___________________________________________________________
         Пункт 5 - с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
         Министров Республики Беларусь от 28 марта 1996 г. N 221

            5. Устанавiць дзве  штогадовыя прэмii Кабiнета Мiнiстраў
         Рэспублiкi  Беларусь   у  галiне  дызайну   ў  памеры  пяцi
         мiнiмальных заработных плат.
            Мiнiстэрству  адукацыi  i  навукi  ў  двухмесячны тэрмiн
         распрацаваць  i  падаць   у  Кабiнет  Мiнiстраў  Рэспублiкi
         Беларусь праект палажэння аб названай прэмii.
         ___________________________________________________________

     6.  Мiнiстэрству  адукацыi  i  навукi  сумесна  з Мiнiстэрствам
замежных  спраў  прааналiзаваць   пытаннi  мэтазгоднасцi  ўступлення
Рэспублiкi Беларусь  у Мiжнародную арганiзацыю па  дызайну "IКСIД" i
адпаведныя  прапановы  накiраваць  у  Кабiнет  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь.


 Прем'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                           М.Чыгiр




Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок