Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сьера-Леоне

Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сьера-Леоне

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ СЬЕРА-ЛЕОНЕ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 27 верасня 2003 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Сьера-Леоне, жадаючы
развiваць  адносiны  дружбы  i  ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва памiж
дзвюма  нацыямi  на аснове роўнасцi, узаемнай павагi да суверэнiтэту
кожнага з бакоў, незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi, а таксама
неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы кожнага з бакоў,
     кiруючыся  прынцыпамi  Статута  Арганiзацыi  Аб'яднаных Нацый i
прынцыпамi мiжнароднага права,
     вырашылi  ўсталяваць  дыпламатычныя  адносiны з даты падпiсання
дадзенага Камюнiке.
     Дадзеныя    адносiны    будуць  развiвацца  ў  адпаведнасцi   з
палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных адносiнах 1961 года.

     Здзейснена ў   г.Нью-Йорку   27   верасня   2003  года  ў  двух
экзэмплярах на англiйскай i беларускай  мовах,  абодва  тэксты  якiх
з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымi.

За Урад Рэспублiкi Беларусь           За Урад Рэспублiкi Сьера-Леоне
Яго Экселенцыя Сяргей Мартынаў,       Яго Экселенцыя Мамоду Карома,
Мiнiстр замежных спраў                Мiнiстр замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь                   Рэспублiкi Сьера-Леоне


Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок