Аб зацвярджэннi форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi N 2-нк Справаздача сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, N 3-нк Справаздача вышэйшай навучальнай установы i ўказанняў па iх запаўненню

Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь №61 от 26.05.2003г.
Аб зацвярджэннi форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi N 2-нк Справаздача сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, N 3-нк Справаздача вышэйшай навучальнай установы i ўказанняў па iх запаўненню

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


  ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                        26 мая 2003 г. № 61

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI
2-нк "СПРАВАЗДАЧА СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ
УСТАНОВЫ", 3-нк "СПРАВАЗДАЧА ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ"
I ЎКАЗАННЯЎ ПА IХ ЗАПАЎНЕННЮ
         ___________________________________________________________
         Утратило силу   постановлением  Министерства  статистики  и
         анализа от 13 июня 2005 г.  № 56     

     На падставе Палажэння  аб  Мiнiстэрстве  статыстыкi  i  аналiзу
Рэспублiкi   Беларусь,  зацверджанага  пастановай  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка  2000  г.  №  547  (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь,  2000 г.,  № 41, 5/3022),
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
     1.1. форму   дзяржаўнай   статыстычнай   справаздачнасцi   2-нк
"Справаздача    сярэдняй    спецыяльнай    навучальнай    установы"*
перыядычнасцю 1 раз у год  i  ўвесцi  яе  ў  дзеянне,  пачынаючы  са
справаздачы на пачатак 2003/2004 навучальнага года;
     1.2. форму   дзяржаўнай   статыстычнай   справаздачнасцi   3-нк
"Справаздача  вышэйшай  навучальнай установы"* перыядычнасцю 1 раз у
год i ўвесцi яе ў  дзеянне,  пачынаючы  са  справаздачы  на  пачатак
2003/2004 навучальнага года.
     2. Зацвердзiць прыкладзеныя:
     2.1. Указаннi   па  запаўненню  формы  дзяржаўнай  статыстычнай
справаздачнасцi 2-нк "Справаздача сярэдняй  спецыяльнай  навучальнай
установы"*  i  ўвесцi  iх  ў  дзеянне,  пачынаючы  са справаздачы на
пачатак 2003/2004 навучальнага года;
     2.2. Указаннi   па  запаўненню  формы  дзяржаўнай  статыстычнай
справаздачнасцi 3-нк "Справаздача вышэйшай навучальнай установы"*  i
ўвесцi  iх ў дзеянне,  пачынаючы са справаздачы на пачатак 2003/2004
навучальнага года.
______________________________
     *Не прыводзiцца.

     3. Распаўсюдзiць  указаныя  ў пункце 1 дадзенай пастановы формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi:
     3.1. 2-нк - на дзяржаўныя i прыватныя навучальныя установы i iх
фiлiялы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi;
     3.2. 3-нк - на дзяржаўныя i прыватныя навучальныя установы i iх
фiлiялы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi.
     4. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i
аналiзу   Рэспублiкi  Беларусь  ад  14  жнiўня  2002  г.  №  77  "Аб
зацвярджэннi  форм  дзяржаўнай  статыстычнай  справаздачнасцi   2-нк
"Справаздача  сярэдняй  спецыяльнай  навучальнай  установы"  i  3-нк
"Справаздача вышэйшай навучальнай установы".

Мiнiстр                                               У.I.ЗIНОЎСКI  


Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок