Об организации обслуживания дипломатических представительств и консульских учреждений иностранных государств в Республике Беларусь

Указ Президента Республики Беларусь №160 от 21.04.1995г.
Об организации обслуживания дипломатических представительств и консульских учреждений иностранных государств в Республике Беларусь

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


                УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 21 красавiка 1995 г. N 160                              г. Мiнск


 АБ АРГАНIЗАЦЫI АБСЛУГОЎВАННЯ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ
 ПРАДСТАЎНIЦТВАЎ I КОНСУЛЬСКIХ УСТАНОЎ
 ЗАМЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ У РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ

===

         [Изменения и дополнения:
            Указ  Президента  Республики   Беларусь   от  8  декабря
         2000   г.  N   664  (Национальный   реестр  правовых  актов
         Республики Беларусь, 2000 г., N 116, 1/1855) ]


     З   мэтай   забеспячэння   спрыяльных   умоў   для  знаходжання
дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў замежных дзяржаў
у Рэспублiцы Беларусь пастанаўляю:

     1. Утратил силу. 
         ___________________________________________________________
         Пункт 1 утратил силу  Указом Президента Республики Беларусь
         от 8 декабря 2000 г. N 664

            1.  Кiраўнiцтву справамi  Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
         сумесна з Мiнiстэрствам па  кiраванню дзяржаўнай маемасцю i
         прыватызацыi,   Мiнiстэрствам  замежных   спраў  i  Мiнскiм
         гарвыканкомам стварыць дзяржаўнае прадпрыемства "Дыпсэрвiс"
         па    абслугоўванню    дыпламатычных    прадстаўнiцтваў   i
         консульскiх устаноў замежных дзяржаў у Рэспублiцы Беларусь.
         ___________________________________________________________

     2. Утратил силу. 
         ___________________________________________________________
         Пункт 2 утратил силу  Указом Президента Республики Беларусь
         от 8 декабря 2000 г. N 664

            2.  Перадаць  дзяржаўнае   прадпрыемства  "Дыпсэрвiс"  у
         веданне   Кiраўнiцтва    справамi   Прэзiдэнта   Рэспублiкi
         Беларусь.
         ___________________________________________________________

     3. Утратил силу. 
         ___________________________________________________________
         Пункт 3 утратил силу  Указом Президента Республики Беларусь
         от 8 декабря 2000 г. N 664

            3.  Мiнiстэрству  фiнансаў  забяспечваць  фiнансаванне з
         рэспублiканскага бюджэту расходаў  па развiццю матэрыяльнай
         базы  дзяржаўнага прадпрыемства  "Дыпсэрвiс", а  таксама па
         абслугоўванню  замежных   дыпламатычных  прадстаўнiцтваў  i
         консульскiх   устаноў,  якое   ажыццяўляецца  на  прынцыпах
         узаемнасцi бязвыплатна цi за плату ў панiжаным памеры.
         ___________________________________________________________

     4. Утратил силу. 
         ___________________________________________________________
         Пункт 4 утратил силу  Указом Президента Республики Беларусь
         от 8 декабря 2000 г. N 664

            4.  Устанавiць, што  кiраўнiку дзяржаўнага прадпрыемства
         "Дыпсэрвiс",    якi   мае    стаж   дыпламатычнай   работы,
         прысвойваецца   ў  адпаведнасцi   з  устаноўленым  парадкам
         дыпламатычны  ранг. Пасада  кiраўнiка гэтага  прадпрыемства
         прыраўноўваецца    да    пасады    начальнiка    ўпраўлення
         Мiнiстэрства замежных спраў.
         ___________________________________________________________

     5. Зацвердзiць прыкладзены пералiк  будынкаў i памяшканняў, што
адносяцца  да  рэспублiканскай  уласнасцi  i  перадаюцца Кiраўнiцтву
справамi  Прэзiдэнта  Рэспублiкi   Беларусь  на  праве  аператыўнага
кiравання  з  мэтай  выкарыстання   iх  для  абслугоўвання  замежных
дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў.

     Мiнiстэрствам i iншым  цэнтральным органам кiравання Рэспублiкi
Беларусь да 1 мая 1995  г. ва ўстаноўленым парадку перадаць указаныя
будынкi  i  памяшканнi  Кiраўнiцтву  справамi  Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь.

     6. Прызнаць страцiўшым сiлу распараджэнне Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь ад 27 снежня 1994 г. N 49рп.


 Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                          А.Лукашэнка


                               ЗАЦВЕРДЖАНЫ
                               Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
                               ад 21 красавiка 1995 г. N 160


 ПЕРАЛIК
 будынкаў i памяшканняў, перадаваемых
 Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта
 Рэспублiкi Беларусь на праве аператыўнага
 кiравання


      У горадзе Мiнску:

 вулiца Берасцянская, дом 22

 завулак Бранявы, дом 3

 вулiца Варвашэнi, дом 17

 вулiца Захарава, дом 26

 вулiца Куйбышава, дом 12

 вулiца К.Маркса, дом 34
 (памяшканне магазiна будтрэста "Белсантэхмантаж-2")

 вулiца К.Маркса, дом 37

 завулак Масквiна, дом 4

 праспект Ракасоўскага, дом 65

 завулак Румянцава, дом 6

 плошча Свабоды, дом 11

 вулiца Старавiленская, дом 48

 вулiца Чарвякова, дом 2, корпус 4
 (памяшканне магазiна будтрэста "Белсантэхмантаж-2")


Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок