|
Указ Президента Республики Беларусь №113 от 17.03.1995г.
Об отдельных нарушениях законодательства в деятельности средств массовой информации
У к а з
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
17 сакавiка 1995 г. N 113
г.Мiнск
АБ АСОБНЫХ ПАРУШЭННЯХ ЗАКАНАДАЎСТВА Ў
ДЗЕЙНАСЦI СРОДКАЎ МАСАВАЙ IНФАРМАЦЫI
===
У апошнi час у сродках масавай iнфармацыi маюць месца факты
скажэння мiжнароднай, нацыянальнай i сацыяльнай палiтыкi дзяржавы,
дапускаюцца парушэннi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, якiя
датычаць забеспячэння правоў грамадзян. У адпаведнасцi з
канстытуцыйнымi паўнамоцтвамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па
забеспячэнню палiтычнай стабiльнасцi, абароне правоў i свабод
грамадзян п а с т а н а ў л я ю:
1. Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у мэтах
выканання заканадаўства ў дзейнасцi сродкаў масавай iнфармацыi
ўнесцi прапанову аб стварэннi Нагляднага савета пры Прэзiдэнце
Рэспублiкi Беларусь з удзелам у яго рабоце прадстаўнiкоў
грамадскасцi.
2. За публiкацыю матэрыялу пад рубрыкай "Пiсьмо да Прэзiдэнта"
неўстаноўленага аўтара ў "Народнай газеце" за 10 сакавiка 1995 г.,
што заклiкае да насiлля i грамадзянскага процiстаяння, вызвалiць ад
пасады галоўнага рэдактара гэтай газеты Сярэдзiча Iосiфа Паўлавiча.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка
|
|
|
CopyRight Kaznachey.com |
|
|