Аб камандзiраваннi В.М.Падалякi ў г.Гавану (Рэспублiка Куба) i Г.I.Кузняцова ў г.Варшаву (Рэспублiка Польшча)

Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1101 от 22.08.2003г.
Аб камандзiраваннi В.М.Падалякi ў г.Гавану (Рэспублiка Куба) i Г.I.Кузняцова ў г.Варшаву (Рэспублiка Польшча)

  Оглавление   Текст   Связи   Публикации   Редакции


Документ зарегистрирован в НРПА 26.08.2003 №5/12946
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      22 жнiўня 2003 г. № 1101

АБ КАМАНДЗIРАВАННI В.М.ПАДАЛЯКI Ў г.ГАВАНУ (РЭСПУБЛIКА КУБА)
I Г.I.КУЗНЯЦОВА Ў г.ВАРШАВУ (РЭСПУБЛIКА ПОЛЬШЧА)

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Камандзiраваць:
     з 1 па 3 верасня 2003 г.  у г.Гавану (Рэспублiка Куба)  першага
намеснiка Мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя
Падаляку Васiлiя  Мiронавiча  для  ўдзелу  ў  мiнiстэрскiм  сегменце
Канферэнцыi  бакоў  Канвенцыi  ААН  па барацьбе з апустыньваннем,  а
таксама  для  правядзення   дзелавых   сустрэч   i   перагавораў   з
удзельнiкамi   гэтай   Канферэнцыi   па   пытаннях   узаемавыгаднага
супрацоўнiцтва ў галiне аховы навакольнага асяроддзя;
     з 11  па  12  верасня 2003 г.  у г.Варшаву (Рэспублiка Польшча)
Старшыню Камiтэта па зямельных рэсурсах,  геадэзii i картаграфii пры
Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Кузняцова Георгiя Iванавiча для
падпiсання  Пагаднення  памiж  Камiтэтам  па   зямельных   рэсурсах,
геадэзii  i  картаграфii  пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i
Галоўным упраўленнем геадэзii i картаграфii  Рэспублiкi  Польшча  аб
супрацоўнiцтве ў галiне геадэзii i картаграфii.
     Фiнансаванне расходаў    па    камандзiраванню    Г.I.Кузняцова
ажыццявiць  у  адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 27 верасня 2002 г.  № 1331 "Аб удасканаленнi арганiзацыi
i фiнансавання службовых камандзiровак за мяжу" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11207).
     Прыняць да   ведама,  што  фiнансаванне  расходаў,  звязаных  з
камандзiраваннем  В.М.Падалякi,  ажыццяўляецца   за   кошт   сродкаў
прымаючага боку.

Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь                      С.СIДОРСКI


Yandex Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Каталог полезных заметок